Георгій Міхайлавіч Склязнёў
Выгляд
Георгій Міхайлавіч Склязнёў | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 студзеня (2 лютага) 1911 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лютага 1937 (26 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | танкавыя войскі |
Гады службы | 1932—1937 |
Званне | лейтэнант |
Бітвы/войны | Грамадзянская вайна ў Іспаніі |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Георгій Міхайлавіч Склязнёў (20 студзеня (2 лютага) 1911, мяст. Навабеліца, Гомельскі павет, цяпер у складзе г. Гомель — 12 лютага 1937, Іспанія) — удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі, танкіст. Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Г. М. Склязнёў нарадзіўся ў Навабеліцы. У 1929 годзе скончыў школу. Працаваў на будаўніцтве Гомельскага лесакамбіната. У Чырвонай Арміі з 1932 года.
Вучыўся ў Маскоўскім вышэйшым вучылішчы, скончыў Горкаўскае тэхнічнае вучылішча (1934). Удзельнік грамадзянскай вайны ў Іспаніі 1936—1939 гг.. Камандзір танкавага ўзвода лейтэнант Склязнёў вызначыўся ў баях супраць франкістаў пад Мадрыдам. Загінуў у час атакі на рацэ Харама ў раёне гары Пінгарон.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Г. М. Склязнёў навечна залічаны ў спісы Ташкенцкага танкавага вучылішча.
- У Гомелі ў гонар Г. М. Склязнёва названа вуліца.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Склязнёў Георгій Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 463—464. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Георгій Міхайлавіч Склязнёў на сайце «Героі краіны»