Перайсці да зместу

Георгій Навалоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Георгій Навалоўскі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 28 чэрвеня 1986(1986-06-28)[1] (38 гадоў)
Грамадзянства  Грузія
Рост 172 см
Вага 72 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
2003—2005 Грузія Дынама (Тбілісі)
Клубная кар’ера[* 1]
2004—2006 Грузія Дынама (Тбілісі) 32 (0)
2007 Грузія Алімпі (Руставі) 25 (0)
2008—2010 Расія Анжы (Махачкала) 50 (0)
2010   Азербайджан Інтэр (Баку) 13 (1)
2010—2012 Расія Волга (Ніжні Ноўгарад) 14 (0)
2011—2012   Расія Хімкі 33 (0)
2012—2013 Расія Металург (Новакузнецк) 10 (0)
2013—2014 Расія СКА-Энергія (Хабараўск) 41 (1)
2014—2015 Расія Тосна 26 (1)
2015 Грузія Дзіла (Горы) 13 (2)
2016 Расія СКА-Энергія (Хабараўск) 12 (0)
2016 Грэцыя Верыя 7 (0)
2017 Азербайджан Нефтчы (Баку) 13 (0)
2017—2018 Расія СКА-Хабараўск 22 (0)
2018 Беларусь Дынама (Мінск) 8 (0)
2019—2022 Грузія Дынама (Батумі) 75 (1)
Нацыянальная зборная[* 2]
2005—2007 Грузія Грузія (да 21) 12 (0)
2008—2020 Грузія Грузія 41 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 лютага 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 14 лютага 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Георгій Навалоўскі (груз. გიორგი ნავალოვსკი; нар. 28 чэрвеня 1986, Тбілісі) — грузінскі футбаліст, абаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Грузіі (2008—2020).

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

З 2003 года пачаў выступаць за рэзервовую каманду тбіліскага «Дынама», з наступнага года стаў гуляць у асноўнай камандзе. У сезоне 2004/05 разам з «Дынама» стаў чэмпіёнам Грузіі. У 2007 годзе перайшоў у «Алімпі» з Руставі, а ў студзені 2008 года ў якасці свабоднага агента папоўніў склад «Анжы». У лютым 2010 года быў аддадзены ў арэнду ў бакінскі «Інтэр», у складзе якога стаў чэмпіёнам Азербайджана.

У жніўні 2010 года перайшоў у ніжагародскую «Волгу», а пераходны сезон 2011/12 перавёў у арэндзе ў «Хімках». Сезон 2012/13 пачынаў у новакузнецкім «Металургу», пасля чаго перайшоў у хабараўскую «СКА-Энергію», у складзе якога правёў і наступны сезон. У жніўні 2014 года падпісаў кантракт з дэбютантам ФНЛ — клубам «Тосна», дзе гуляў адзін сезон.

У 2015 годзе перайшоў у «Дзілу», аднак ужо ў лютым 2016 года вярнуўся ў «СКА-Энергію». У чэрвені 2016 года перайшоў у грэчаскі клуб «Верыя», з пачатку 2017 года далучыўся да бакінскага «Нефтчы». У ліпені 2017 года, разарваўшы пагадненне з азербайджанскім клубам, зноў стаў іграком «СКА-Хабараўска».

У ліпені 2018 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Дынама» з Мінска[2]. У складзе мінскай каманды стаў іграком асновы. З лістапада 2018 года не гуляў з-за траўмы. Да сезона 2019 пачынаў рыхтавацца з дынамаўцамі, аднак у лютым 2019 года разарваў кантракт з клубам[3].

У сакавіку 2019 года вярнуўся ў Грузію, папоўніўшы склад «Дынама» з Батумі[4]. У 2021 годзе дапамог клубу ўпершыню ў гісторыі стаць чэмпіёнам Грузіі. Завяршыў кар’еру ў канцы 2022 года.

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Грузіі. З 2008 года ігрок нацыянальнай зборнай Грузіі.

Зноскі