Георгій Сямёнавіч Юньеў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георгій Сямёнавіч Юньеў
Дата нараджэння 5 мая 1898(1898-05-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 1989
Месца смерці
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Альма-матар

Георгій Сямёнавіч Юньеў (5 мая 1898, г. Санкт-Пецярбург (па некаторых звестках г. Волагда), Расія — 1989,г. Мінск) — фізіёлаг. Доктар біялагічных навук (1949), прафесар (1951).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Казанскі дзяржаўны ўніверсітэт (1929).

Працаваў у Інстытуце фізіялогіі АН СССР (1930—1948, загадчык электрафізіялагічнай лабараторыі), Інстытуце псіхіятрыі Міністэрства аховы здароўя СССР (1948—1950, загадчык лабараторыі), Беларускім дзяржаўным універсітэце (з 1950, біялагічны факультэт, кафедра фізіялогіі чалавека і жывёл, у 1950—1954, 1957—1971 — загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: вывучэнне цэнтральнай нервовай, нервова-мышачнай, дыхальнай і сардэчна-сасудзістай сістэм з выкарыстаннем электрафізіялагічных метадаў даследавання.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скорость распространения возбуждения в центральной нервной системе / Г. С. Юньев. — Минск, 1963.
  • Юньеў Георгій Сямёнавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : [у 12 т.]. — Мінск, 1974. — Т. 11. — С. 508.
  • Юньеў Георгій Сямёнавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. — Мінск, 2004. — Т. 18, кн. 1. — С. 211.
  • Юньев Георгий Семенович // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 694.
  • Юньев Георгий Семенович // Прафесары і дактары навук Беларускага дзяржаўнага універсітэта, 1921—2001. — Минск, 2001. — С. 324.
  • Георгий Семенович Юньев / [В. И. Калинин] // Имена вологжан в науке и технике. — [Вологда], 1968. — С. 204—205.