Георгій Сяргеевіч Тамілоўскі
Георгій Сяргеевіч Тамілоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 ліпеня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 верасня 1990 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
У адстаўцы | дырэктар ПТВ у Іжэўску |
Георгій Сяргеевіч Таміло́ўскі[1] (3 ліпеня 1913, Мінск — 1 верасня 1990, Іжэўск) — Герой Савецкага Саюза (1943). Падчас Вялікай Айчыннай вайны камандзір 151-га стралковага палка 8-й стралковай дывізіі (13-я армія Цэнтральны фронт). Палкоўнік. Удзельнік Парада Перамогі ў Маскве.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Мінску. Скончыў сярэднюю школу, школу фабрычна-заводскага вучнёўства ў Гомелі. Працаваў на лесапільным заводзе, на чыгунцы ва Узбекістане. У Чырвонай Арміі з 1931 года. У 1934 годзе скончыў Мінскае ваеннае пяхотнае вучылішча. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года на Бранскім, Цэнтральным, 1-м Украінскім і 4-м Украінскім франтах.
Полк на чале з Г. Тамілоўскім вызначыўся ў ліпені—верасні 1943 года ў ліку першых фарсіраваў Дзясну, Дняпро, Прыпяць, вызваліў вялікую колькасць населеных пунктаў.
З чэрвеня 1944 года палкоўнік Тамілоўскі намеснік камандзіра 211-й Чарнігаўскай стралковай дывізіі, якая ўдзельнічала ў Львоўска-Сандамірскай аперацыі, у Карпатах, вызваленні Чэхаславакіі. . Пасля вайны Г. С. Тамілоўскі працягваў службу ў арміі. У 1949 годзе скончыў курсы «Выстрал», у 1954 годзе Вышэйшыя акадэмічныя курсы пры Акадэміі Генеральнага Штаба. З 1959 года палкоўнік Тамілоўскі ў адстаўцы. Жыў у сталіцы Удмурцііі горадзе Іжэўску. Працаваў дырэктарам прафесійна-тэхнічнага вучылішча.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- 2 ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Кутузава 2-й ступені
- Ордэн Суворава 1-й ступені
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- медалі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Таміло́ўскі Георгій Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 414. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Таміло́ўскі Георгій Сяргеевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 499. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Георгій Сяргеевіч Тамілоўскі на сайце «Героі краіны»
- За что уроженцу Минска Г. Томиловскому присвоили звание Героя Советского Союза // Агенства «Минск-Новости»
- Нарадзіліся 3 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Памерлі 1 верасня
- Памерлі ў 1990 годзе
- Памерлі ў Іжэўску
- Пахаваныя ва Удмурціі
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Кутузава
- Кавалеры ордэна Кутузава II ступені
- Кавалеры ордэна Суворава III ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «30 гадоў Савецкай Арміі і Флоту»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За вашу і нашу Свабоду»
- Асобы
- Удзельнікі польскага паходу РСЧА
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Выпускнікі аб’яднанай беларускай ваеннай школы
- Палкоўнікі СССР
- Удзельнікі Парада Перамогі