Георгій Цімафеевіч Зацэпін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Георгій Цімафеевіч Зацэпін
руск.: Георгий Тимофеевич Зацепин
Дата нараджэння 15 (28) мая 1917
Месца нараджэння
Дата смерці 8 сакавіка 2010(2010-03-08)[2] (92 гады)
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік, астрафізік
Навуковая сфера фізіка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук[d]
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Ордэн «За заслугі перад Айчынай» IV ступені
Ордэн Пашаны Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Сталінская прэмія — 1951 Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі — 1998

Георгій Цімафеевіч Зацэ́пін[3] (руск.: Георгий Тимофеевич Зацепин; 28 мая 1917 — 8 сакавіка 2010) — фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1954), акадэмік Акадэміі навук СССР (1981, з 1991 года Расійскай акадэміі навук).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Г. Ц. Зацэпін нарадзіўся ў Маскве. У 1941 годзе скончыў фізічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў на авіябудаўнічым заводзе ў Маскве, потым у Іркуцку. У 1944 годзе паступіў у аспірантуру і ў 1950 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Спектр плотностей широких атмосферных ливней». З 1944 года ў Фізічным інстытуце Акадэміі навук СССР (ФІАН) — старшы навуковы супрацоўнік, а з 1945 г. па сумяшчальніцтву працуе на нанова створанай кафедры акадэміка Д. У. Скабельцына на фізічным факультэце МДУ. У 1954 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Ядерно-каскадный процесс как основа развития ШАЛ». З 1958 года прафесар Маскоўскага ўніверсітэта. З 1960 года на пасадзе загадчыка лабараторыяй ФІАН, у 1982—2005 гг. — загадчык кафедрай касмічных прамянёў і фізікі космасу. З 1970 года на пасадзе загадчыка аддзелам лептонаў высокай энергіі і нейтрыннай астрафізікі Інстытута ядзерных даследаванняў АН СССР.

У 1968 годзе Г. Ц. Зацэпін абраны членам-карэспандэнтам Акадэміі навук СССР, у 1981 годзе — яе сапраўдным членам. У 1985—1990 гг. намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення ядзернай фізікі, з 1990 года — член бюро.

Памёр Г. Ц. Зацэпін 8 сакавіка 2010 г. Пахаваны на Траякураўскіх могілках у Маскве.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Г. Ц. Зацэпіну належаць навуковыя працы па фізіцы касмічных прамянёў, ядзерных узаемадзеяннях пры высокіх энергіях, фізіцы нейтрына. Стварыў новую методыку даследавання шырокіх атмасферных ліўняў (ШАЛ). У 1960-х гг., разам з В. А. Кузьміным прадказаў эфект, пазней атрымаўшы назву руск.: Предел Грайзена — Зацепина — Кузьмина[4]. Пад кіраўніцтвам Г. Ц. Зацэпіна і А. Я. Чудакова ў даліне ракі Баксан на Паўночным Каўказе была створана першая ў свеце Нейтрынная лабараторыя, прызначаная для вывучэння мюонаў і нейтрына[4].

З’яўляецца аўтарам больш за 300 навуковых прац[4]. Пад кіраўніцтвам Г. Ц. Зацэпіна абаронены 20 кандыдацкіх і 7 доктарскіх дысертацый[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Імя вучонага занесена ў Кнігу Гонару Інстытута ядзерных даследаванняў РАН[4].

Зноскі

  1. Зацепин Георгий Тимофеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-584.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Биография Георгия Тимофеевича Зацепина(руск.)  на сайце Інстытута ядзерных даследаванняў Расійскай акадэміі навук

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]