Георгій Якаўлевіч Галенчанка
Георгій Якаўлевіч Галенчанка | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 лютага 1937[1] (85 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | медыявіст, кнігазнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Альма-матар | |
Прэміі |
Георгій Якаўлевіч Галенчанка (руск.: Георгий Яковлевич Голенченко; нар. 28 лютага 1937, Петразаводск, РСФСР) — гісторык-медыявіст, кнігазнавец. Доктар гістарычных навук (1965).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у 1960 годзе, аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага гісторыка-архіўнага інстытута ў 1965 годзе. У 1965—1968 гадах працаваў старшым выкладчыкам у Беларускім дзяржаўным універсітэце[2]. З 1968 года ў Інстытуце гісторыі АН БССР на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка аддзела гісторыі Беларусі дасавецкага перыяду[2]. 3 1991 па 2005[2] год — загадчык аддзела спецыяльных гістарычных навук Інстытута гісторыі НАН Беларусі. Да жніўня 2020 года — галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку новага часу[2].
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя беларускага кнігадруку XVI—XVIII ст.
Аўтар даследаванняў «Малой падарожнай кніжкі» Ф. Скарыны. Адзін з аўтараў навукова-папулярнай кнігі «Францыск Скарына», выдадзенай ЮНЕСКА (Парыж, 1979—1980; франц., англ.). Укладальнік раздзела «Старадрукаваныя кірылічныя выданні XVI—XVIII ст.» у каталогу «Кніга Беларусі. 1517—1917 гг.» (1986), факсімільнага выдання «Бібліі» Ф. Скарыны (1990—1991, у 3-х т.). Аўтар кніг «Ідэйныя і культурныя сувязі ўсходнеславянскіх народаў у XVI — сярэдзіне XVII ст.» (1989), «Францыск Скарына — беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар» (1993).
Працы[правіць | правіць зыходнік]
- Вадзяныя знакі / Г. Я. Галенчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0. — С. 179.
Узнагароды і прэміі[правіць | правіць зыходнік]
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1994, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Скарына і беларуская культура».
Зноскі
- ↑ Georgìj Âkaǔlevìč Galenčanka // VIAF ID
- ↑ 2,0 2,1 2,2 2,3 Галенчанка Георгій Якаўлевіч // Інстытут гісторыі НАНБ
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.