Георг Барадаты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Георг "Барадаты"
ням.: Georg der Bärtige
Георг "Барадаты"
партрэт пэндзля Лукаса Кранаха
Coat of arms of Saxony.svg
Герцаг Саксоніі
1500 — 1539
Папярэднік: Альбрэхт Храбры
Пераемнік: Генрых V
 
Дзейнасць: палітык
Веравызнанне: каталіцтва
Нараджэнне: 27 жніўня 1471(1471-08-27)[1][2][3]
Смерць: 17 красавіка 1539(1539-04-17)[1][3] (67 гадоў)
Пахаванне:
Род: Ветыны
Бацька: Альбрэхт Храбры
Маці: Сідонія Багемская
Жонка: Барбара Ягелонка
Дзеці: John, Hereditary Prince of Saxony[d], Christine of Saxony[d], Магдалена Саксонская[d], Friedrich von Sachsen[d], Christopher von Sachsen[d], Wolfgang von Sachsen[d], Anne von Sachsen[d], Christopher von Sachsen[d], Agnes von Sachsen[d] і Margaret von Sachsen[d]
 
Узнагароды:
рыцар ордэна Залатога руна

Георг Барадаты (ням.: Georg der Bärtige; 27 жніўня 1471, Майсен — 17 красавіка 1539, Дрэздэн) — герцаг саксонскі з 1500 года, з дынастыі Альберцінаў. Трэці сын Альбрэхта Смелага. Яго маці Здэна (Сідонія) (1449—1510) была дачкой чэшскага караля Іржы з Подэбрадаў. Мянушку «Барадаты» Георг атрымаў таму, што пасля смерці жонкі перастаў стрыгчы бараду.

У 1488 г. Георг замяшчаў на герцагскім прастоле бацькі, які вёў войны ў Фландрыі і Фрызіі. Вывучаў багаслоўе (добра валодаў латынню), але неўзабаве выйшаў з духоўнага саслоўя і ажаніўся з Барбарай, дачкой польскага караля Казіміра IV.

Пасля смерці бацькі ў 1500 годзе Георгу дасталася герцагства Саксонія. Ён быў заўзятым праціўнікам Рэфармацыі, хоць не з'яўляўся фанатычным каталіком, прызнаваў цёмныя бакі каталіцкага духавенства і імкнуўся выкараніць царкоўныя злоўжыванні. Асабліва яго настроілі супраць вучэння Лютэра сялянская вайна і анабаптысты (перахрышчэнцы)[4]. Ён палічыў патрэбным прыняць строгія меры ў адносінах да ерэтычнага вучэння і зрабіў візітацыю цэркваў у сваёй дзяржаве, якой павінен быў падпарадкавацца нават Лейпцыгскі ўніверсітэт. Гэта выклікала з боку Лютэра палеміку, у запалу якой Лютэр называў Георга «саксонскім забойцам, д'ябальскім апосталам і дурным дваранінам». Аднак усе старанні Георга былі марныя, і Рэфармацыя працягвала набываць прыхільнікаў, тым больш, што яго афіцыйны пераемнік, брат Генрых V (сыны Георга памерлі пры яго жыцці), перайшоў у пратэстанцтва, а спроба пазбавіць брата права на прастол не ўдалася.

Быў рыцарам ордэны Залатога руна.

Георг памёр у Дрэздэне, пахаваны побач з жонкай у капэле Мейсенскага кафедральнага сабора. Герцагскі прастол перайшоў да Генрыха «Набожнага» (1473—1541).

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Георг з 1496 года быў шлюбе з Барбарай Польскай, дачкой Казіміра IV. У іх было дзесяць дзяцей, але толькі адна дачка перажыла бацьку.

Сястра Георга, Катарына (1468—1524) у 1484 г. выйшла замуж за эрцгерцага Жыгімонта Аўстрыйскага.

Малодшы брат Георга, Фрыдрых (1498—1510) быў вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна ў 1498—1510 гг.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Lundy D. R. Georg Herzog von Sachsen // The Peerage — 717826 экз. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Georg van Saksen // Biografisch Portaal — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Georg (Georg der Bärtige) // Brockhaus Enzyklopädie
  4. Прыхільнікі Томаса Мюнцэра, пазней асуджаныя Лютэрам.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Альбрэхт Храбры
Герцаг саксонскі
15001539
Пераемнік:
Генрых V