Георг Пурбах

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Георг Пурбах
Georg von Peuerbach
Peuerbach-Theoricarum-1515.png
Дата нараджэння 8 чэрвеня 1423, 30 мая 1423[1][2] ці 30 мая 1423(1423-05-30)[3][4]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 красавіка 1461[5][1][2] (37 гадоў) ці 8 красавіка 1461(1461-04-08)[3][4] (37 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, астраном, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера астраном і матэматык
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Іаган Гмундэн
Вядомыя вучні Рэгіямантан
Commons-logo.svg Георг Пурбах на Вікісховішчы
Тытульны ліст «Эпітомы Альмагеста Пталамея» Пурбаха-Рэгіямантана.
Венецыя, 1496

Георг Пурбах[6] , таксама Георг Поербах (ням.: Georg von Peuerbach, Пурбах пад Лінцам, 30 мая 1423 — Вена, 4 красавіка 1461) — аўстрыйскі астраном і матэматык, старэйшы таварыш і настаўнік Рэгіямантана. Прафесар Венскага ўніверсітэта (1450)[7].

Сонечныя гадзіннікі на паўднёвым боку сабора Св. Стэфана ў Вене, сканструяваныя Пурбахам

Георг Пурбах паступіў у Венскі ўніверсітэт вясной 1446 г., у досыць познім узросце, у 23 гады. Выдатныя здольнасці дазволілі яму праз паўтары гады зрабіцца бакалаўрам, двума гадамі пазней — ліцыенатам, а ў лютым 1453 г. ён быў удастоены ступені магістра. Яго настаўнікам матэматыкі быў, верагодна, Іаган Гмундэн. Падчас навучання Пурбах некалькі гадоў правёў у Германіі, Францыі і Італіі. У Італіі Пурбах пазнаёміўся з Мікалаем Кузанскім і Джавані Б'янкіні. Вярнуўшыся на радзіму, Пурбах некаторы час знаходзіўся ў вельмі благім матэрыяльным становішчы, пакуль не стаў прыдворным астролагам. Неўзабаве ён пачаў выкладаць у Венскім універсітэце, дзе чытаў лекцыі як па астраноміі і матэматыцы, так і па гуманітарных прадметах.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся складаннем і ўдасканаленнем астранамічных табліц, даследаваннямі па трыганаметрыі. Першым у Заходняй Еўропе выклаў тэорыю эпіцыклаў Пталемея ў трактаце «Новая тэорыя планет», выданым у 1472 годзе[7]. Працаваў над удасканаленнем твораў Пталемея. Разам са сваі вучням І. Рэгіямантанам напісаў кнігу «Кароткае выкладанне вялікага твора Пталемея» (выдана ў 1543 годзе)[7].

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. 2,0 2,1 Georg von Peuerbach // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. 4,0 4,1 Georg von Peurbach // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  5. data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Варыянты напісання прозвішча Пурбах і Поербах у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.13., Мн., 2001, С.125.
  7. 7,0 7,1 7,2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 125. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 125. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
  • Aiton E. J. Peurbach’s 'Theoricae novae planetarum', Osiris, 3, 1987, p. 4-43.
  • Dobrzycki J., Kremer R. L. Peurbach and Maragha astronomy? The 'Ephemerides' of Johannes Angelus and their implications. Journal for History of Astronomy, 27, 1996, p. 187-237.
  • Langermann T. Y. Peurbach in the Hebrew tradition. Journal for History of Astronomy, 29, 1998, p. 137-150.

Шаблон:Астролагі