Георг Хрысціян Унгер
Выгляд
Георг Хрысціян Унгер | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 мая 1743[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 1799[1][2] (55 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Працаваў у гарадах | Берлін і Патсдам |
Уплыў | Карл фон Гонтард[d] |
![]() |
Георг Хрысціян Унгер (ням.: Georg Christian Unger, 25 мая 1743, Байрайт — 20 лютага 1799, Берлін) — нямецкі архітэктар, які служыў Фрыдрыху II. Большасць яго пабудоў знаходзіцца ў Патсдаме і Берліне.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Унгер вучыўся ў Карла фон Гонтарда. Усяго стварыў каля 260 архітэктурных праектаў, многія з якіх былі ўвасоблены самім архітэктарам. Па замове Фрыдрыха II ён стварыў новы тып збудавання — гарадскі палац, жылы дом, падобны на палац. Пад кіраўніцтвам Унгера ў Берліне была пабудавана вялікая колькасць будынкаў: каля 40 — на Унтэр-дэн-Ліндэн, 13 палацаў на Жандарменмаркт і больш за 40 на Лейпцыгскай вуліцы.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]
- Старая бібліятэка на плошчы Бебельплац у Берліне (1775—1780), адноўлена ў 1963—1969 гг.;
- Рэканструкцыя Новых палат у Патсдаме;
- Бельведэр на гары Клаўсберг у Патсдаме;
- вясковая царква ў патсдамскім раёне Айхэ
- асноўны будынак Доўгіх стайняў (ням.: Langer Stall) у Патсдаме;
- разам з Гонтардам вежы Нямецкага і Французскага сабора на берлінскай плошчы Жандарменмаркт;
- малыя Брандэнбургскія вароты ў Патсдаме (пабудаваны ў 1770 г. разам з Гонтардам);
- Дамы Гілера і Бранта ў Патсдаме.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Christian Wendland: Georg Christian Unger. Baumeister Friedrichs des Großen in Potsdam und Berlin. J. Strauss Verlag, Potsdam 2002, ISBN 3-929748-28-2
Зноскі
- ↑ а б Georg C. Unger // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Georg Christian Unger // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Георг Хрысціян Унгер