Георг Эрнст Шталь
| Георг Эрнст Шталь | |
|---|---|
| ням.: Georg Ernst Stahl | |
| Георг Эрнст Шталь | |
| Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1659[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 14 мая 1734[1] (74 гады) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Johann Lorenz Stahl[d] |
| Маці | Marie Sophie Stahl[d] |
| Жонка | Catharina Margaretha Stahl[d], Barbara Eleonora Stahl[d] і Regina Elisabeth Stahl[d] |
| Дзеці | Georg Ernst Stahl Jr.[d], Catharina Louise Charlotte von Böhmer[d], Regina Ernestina Stahl[d], Johann August Stahl[d], Christina Catharina Sophia Stahl[d], Sophia Rosina Stahl[d] і Eleonora Stahl[d] |
| Род дзейнасці | урач, хірург, хімік, выкладчык універсітэта, філосаф |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Вядомыя вучні | Michael Alberti[d][3] |
| Член у | |
Георг Эрнст Шталь (ням.: Georg Ernst Stahl; 22 кастрычніка 1659, Ансбах, Баварыя — 14 мая 1734, Берлін, Каралеўства Прусія) — нямецкі ўрач і хімік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1683 годзе скончыў медыцынскі факультэт Іенскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ўніверсітэта стаў там жа прыват-дацэнтам, а затым прафесарам медыцыны. З 1687 — прыдворны ўрач герцага Саксен-Веймарскага Іагана Эрнста. З 1694 — прафесар універсітэта ў Гале. З 1716 — лейб-медык прускага караля Фрыдрыха Вільгельма I. У Берліне ён стаў прэзідэнтам Медыцынскай калегіі — вышэйшай медыцынскай установы Прусіі. Дзякуючы яго намаганням у Берліне была заснавана медыка-хірургічная калегія для падрыхтоўкі ваенных урачоў.
Развіваючы погляды І. І. Бехера, сфармуляваў (упершыню у 1697, падрабязна ў 1703) тэорыю флагістона. Гэтая тэорыя, якая аб’ядноўвала шматлікія звесткі аб працэсах аднаўлення і гарэння, атрымала шырокае распаўсюджванне ў XVIII стагоддзі. Флагістонная тэорыя Шталя стала першай тэорыяй навуковай хіміі, і адыграла важную ролю ў канчатковым вызваленні хіміі ад алхіміі. Работы па даследаванні газаў і працы А. Лавуазье абверглі тэорыю флагістона ў канцы XVIII стагоддзя. У сваіх працах па фізіялогіі Шталь выступаў віталістам.
Зноскі
- 1 2 3 4 Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796. Праверана 4 лютага 2022.
- 1 2 Шталь Георг Эрнст // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997.