Георг фон Гертлінг
Георг фон Гертлінг ням.: Georg von Hertling | |
![]() | |
Партыя | |
---|---|
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык, Professor of Philosophy |
Месца працы | |
Член у | |
Веравызнанне | каталіцтва |
Нараджэнне | 31 жніўня 1843[1][2][…] |
Смерць | 4 студзеня 1919[1][2][…] (75 гадоў) |
Бацька | Jakob Maximilian von Hertling[d] |
Маці | Antonie Georgine von Guaita[d] |
Ваенная служба | |
Бітвы | |
Барон Георг фон Гертлінг (ням.: Georg von Hertling; 31 жніўня 1843, Дармштат — 4 студзеня 1919, Рупольдзінг) — нямецкі філосаф і дзяржаўны дзеяч. Рэйхсканцлер Германіі ў перыяд брэсцкіх перамоў.
Прафесар філасофіі Мюнхенскага ўніверсітэта імя Людвіга Максіміліяна. Член партыі Цэнтра. У 1875—1890 і 1896—1912 гадах — дэпутат рэйхстага, у 1909—1912 гадах узначальваў фракцыю партыі Цэнтра ў рэйхстагу. Кіраўнік урада Баварыі ў 1912—1917 гадах.
З 1 лістапада 1917 па 30 верасня 1918 гг. — рэйхсканцлер. Падпісаў з Расіяй Брэсцкі мір. Пасля падпісання 27 жніўня дадатковай нямецка-савецкай дамовы да Брэсцкага міру Я. Лёсік, старшыня Народнага сакратарыяту і народны сакратар замежных спраў І. Серада і народны сакратар, начальнік канцылярыі Народнага сакратарыята Л. Заяц накіравалі фон Гертлінгу пратэст супраць планаў перадачы земляў, на якія прэтэндавала БНР, у рукі палякаў[5].
Траюрадны пляменнік Беціны фон Арнім і Клеменса Брэнтана.
Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]
- Über die Grenzen der mechanischen Naturerklärung, 1875;
- Albertus Magnus, 1880;
- John Locke und die Schule von Cambridge, 1892;
- Das Prinzip des Katholizismus und der Wissenschaft, 1899;
- Augustin, 1902;
- Recht, Staat und Gesellschaft, 1906;
- Erinnerungen, 3 Bde., 1919—1921.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ 2,0 2,1 Georg von Hertling // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Georg, count von Hertling // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118550071 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Архівы Беларускай Народнай Рэспублікі = Archives of the Belarusian democratic republic / Беларускі інстытут навукі й мастацтва, Таварыства беларускага пісьменства; [Уклад., падрыхт. тэксту, уступ. арт., камент., пер., паказ. С. Шупы]. Т. 1: У 2-х кн. Кн. 1: Фонд N 582 Дзяржаўнага архiва Лiтвы («Рада Мiнiстраў Беларускай Народнай Рэспублiкi»). — Вільня — Нью-Ёрк — Менск — Прага: Беларускі інстытут навукі й мастацтва — Таварыства беларускага пісьменства — «Наша ніва», 1998. — 850, [16] с. — С. 242—243. — (Bibliographic series; № 4). — ISBN 9986-9219-2-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Георг фон Гертлінг
- Філасофская энцыклапедыя
Папярэднік: Георг Міхаэліс |
рэйхсканцлер Германіі 1917—1918 |
Пераемнік: Максіміліян Бадэнскі |
- Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
- Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Бонскага ўніверсітэта
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Нарадзіліся 31 жніўня
- Нарадзіліся ў 1843 годзе
- Нарадзіліся ў Дармштаце
- Памерлі 4 студзеня
- Памерлі ў 1919 годзе
- Памерлі ў Баварыі
- Асобы
- Філосафы Германіі
- Міністры замежных спраў Прусіі
- Рэйхсканцлеры Германіі
- Выкладчыкі ВНУ Германіі
- Члены Партыі Цэнтра (Германія)
- Постаці Баварыі