Георг фон дэр Марвіц
Георг фон дэр Марвіц | |
---|---|
ням.: Georg von der Marwitz | |
![]() | |
Нараджэнне |
7 ліпеня 1856 |
Смерць |
27 кастрычніка 1929 (73 гады) |
Імя пры нараджэнні | ням.: Georg Cornelius Adalbert von der Marwitz |
Бацька | Adalbert von der Marwitz[d][2] |
Маці | Maria Anna Henrichsdorff[d][2] |
Дзеці | Hans-Georg von der Marwitz[d] і Irma von der Marwitz[d][2] |
Ваенная служба | |
Гады службы | 1875 — 1919 |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | Германская імперская армія |
Званне |
![]() |
Камандаваў |
XXXVIII рэзервовы корпус VI корпус 2-я армія 5-я армія |
Бітвы |
Франка-пруская вайна Першая сусветная вайна |
Узнагароды | |
![]() |
Гео́рг фон дэр Ма́рвіц (ням.: Georg von der Marwitz; 7 ліпеня 1856, Штольп, правінцыя Памеранія, каралеўства Прусія (цяпер — Слупск, Паморскае ваяводства, Польшча) — 27 кастрычніка 1929) — германскі ваенны дзеяч, кавалерыйскі генерал, удзельнік Першай сусветнай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Георг фон дэр Марвіц уступіў у германскую армію ў 1875 годзе. У 1883—1886 гадах наведваў Ваенную акадэмію, да 1900 года камандаваў пяхотным палком, затым служыў начальнікам штаба XVIII корпуса. Перад пачаткам Першай сусветнай вайны знаходзіўся на пасадзе генерал-інспектара кавалерыі.
Першая сусветная вайна
[правіць | правіць зыходнік]З пачаткам вайны ў 1914 годзе служыў на Заходнім фронце, камандаваў нямецкімі войскамі ў бітве пры Халене. Пасля гэтага быў пераведзены на Усходні фронт, атрымаў камандаванне над зноў сфармаваным XXXVIII рэзервовым корпусам, які прыняў удзел у Мазурскай бітве зімой 1915 года. Затым быў пераведзены на поўдзень, дзе кіраваў баявымі аперацыямі супраць рускіх войскаў сумесна з аўстра-венгерскай арміяй. 7 сакавіка 1915 года быў узнагароджаны вышэйшай ваеннай узнагародай Прусіі — ордэнам «Pour le Mérite».
Акрыяўшы пасля хваробы восенню 1915 года, працягнуў службу на Заходнім фронце ў якасці камандзіра VI корпуса. Знаходзіўся на Усходнім фронце падчас Брусілоўскага наступу летам 1916 года.
З 6 кастрычніка 1916 года — ад'ютант кайзера Вільгельма II. У снежні 1916 года пакінуў гэты пост і прыняў камандаванне 2-й арміяй на Заходнім фронце.
У лістападзе 1917 года камандаваў нямецкімі войскамі ў бітве пры Камбрэ, першай у гісторыі бітве, у якой у масавай колькасці былі задзейнічаныя танкі.
З верасня 1918 года камандаваў 5-й арміяй, кіраваў германскімі войскамі ў Сен-Міельскай аперацыі.
Пасля вайны
[правіць | правіць зыходнік]Пасля заканчэння вайны выйшаў у адстаўку. Памёр 27 кастрычніка 1929 года ва ўзросце 73 гадоў.
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #117552720 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ а б в Pas L. v. Genealogics — 2003.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Залесский К.А. Кто был кто в Первой мировой войне. — М.: АСТ, 2003. — 896 с. — 5 000 экз. — ISBN 5-271-06895-1.
- Нарадзіліся 7 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1856 годзе
- Нарадзіліся ў Слупску
- Памерлі 27 кастрычніка
- Памерлі ў 1929 годзе
- Памерлі ў Паморскім ваяводстве
- Генералы кавалерыі (Германія)
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
- Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
- Кавалеры «Ордэна Кароны» (Прусія)
- Кавалеры ордэна За заслугі перад Прускай каронай
- Кавалеры ордэна Дома Гогенцолернаў
- Кавалеры ордэна Чырвонага арла Вялікі крыж
- Кавалеры ордэна Мяча
- Асобы
- Нарадзіліся ў Паморскім ваяводстве
- Узнагароджаныя Ваенным ордэнам Святога Генрыха
- Камандуючыя арміямі ў Першай сусветнай вайне (Германія)