Георг II (герцаг Саксен-Майнінгена)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Георг II Саксен-Майнінгенскі
ням.: Georg II von Sachsen-Meiningen
Сцяг герцаг Саксен-Майнінгенскі
20 верасня 1866 — 25 чэрвеня 1914
Папярэднік Бернгард II Саксен-Майнінгенскі
Пераемнік Бернгард III Саксен-Майнінгенскі

Нараджэнне 2 красавіка 1826(1826-04-02)[1][2][…]
Смерць 25 чэрвеня 1914(1914-06-25)[1][2][…] (88 гадоў)
Месца пахавання
Род Саксен-Майнінген[d]
Бацька Bernhard II, Duke of Saxe-Meiningen[d]
Маці Princess Marie Frederica of Hesse-Kassel[d]
Жонка Шарлота Пруская[d][5], Princess Feodora of Hohenlohe-Langenburg[d][5] і Ellen Franz[d][5]
Дзеці Bernhard III, Duke of Saxe-Meiningen[d], Princess Marie Elisabeth of Saxe-Meiningen[d], Ernst, Prince of Saxe-Meiningen[d], Prince Friedrich of Saxe-Meiningen[d], Georg Albrecht Prinz von Sachsen-Meiningen[d][6], unnamed son von Sachsen-Meiningen[d][6] і Viktor Prinz von Sachsen-Meiningen[d][6]
Веравызнанне лютэранства
Адукацыя
Дзейнасць суверэн
Званне генерал
Бітвы
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага Knight Grand Cross of the Order of Saint Stephen of Hungary
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Георг II (ням.: Georg II von Sachsen-Meiningen; 2 красавіка 1826, Майнінген — 25 чэрвеня 1914, Бад-Вільдунген) — перадапошні герцаг Саксен-Майнінгенскі (1866—1914), генерал пяхоты прускай арміі. Праславіўся як мецэнат тэатральнага мастацтва, з прычыны чаго празваны «тэатральным герцагам» (Theaterherzog).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік эрнесцінскай лініі Ветынаў, Георг быў адзіным сынам герцага Бернгарда II і Марыі Фрыдэрыкі Гесэн-Касельскай. Неўзабаве пасля нараджэння, 12 лістапада 1826 года, атрымаў тытул герцага Саксен-Гільдбурггаўзенскага. Скончыў Бонскі ўніверсітэт.

20 верасня 1866 года яго бацька вымушаны быў адрачыся ад прастола на карысць сына пасля паражэння герцагства ў аўстра-прускай вайне. У адрозненне ад бацькі Георг падчас вайны заставаўся верным Прусіі і быў узведзены ў званне генерал-лейтэнанта прускай арміі.

У час Франка-прускай вайны 1870—1871 гадоў герцаг камандаваў дзвюма дывізіямі майнінгенскіх салдат у складзе германскай арміі. Ён прыняў удзел у большасці бітваў вайны і ўвайшоў у Парыж разам з Вільгельмам I, з якім быў у сяброўскіх адносінах.

Пасля Франка-прускай вайны Георг сур’ёзна захапіўся тэатрам. Яго прыдворны тэатр меў шырокую вядомасць у Еўропе і аказаў уплыў на тэатральнае мастацтва. Сам герцаг, маючы шырокія веды па гісторыі мастацтва, асабіста займаўся рэжысурай і пастаноўкай гістарычна дакладных сцэн, а таксама стварэннем касцюмаў і дэкарацый. Разам з тэатрам ён гастраляваў па ўсёй Еўропе.

Таксама захапляўся батанікай і стварыў батанічны сад пры сваёй віле («Карлота») на беразе возеры Кома.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Георг упершыню жаніўся 18 мая 1850 года ў Шарлотэнбургу з прынцэсай Шарлотай Фрыдэрыкай Прускай, старэйшай дачкой прынца Фрыдрыха Генрыха Альбрэхта. У гэтым шлюбе нарадзіліся чацвёра дзяцей:

  • Бернгард III (1 красавіка 1851 — 16 студзеня 1928), герцаг Саксен-Майнінгена, стаў спадчыннікам бацькі
  • Георг Альбрэхт (12 красавіка 1852 — 27 студзеня 1855)
  • Марыя Лізавета (23 верасня 1853 — 22 лютага 1923)
  • сын (29 сакавіка 1855 — 30 сакавіка 1855)

Шарлота памерла пры нараджэнні чацвёртага дзіцяці. 23 кастрычніка 1858 года Георг ажаніўся другі раз, яго выбранніцай стала Феадора, дачка Эрнста I, князя Гогенлоэ-Лангенбурга. У гэтым шлюбе нарадзіліся трое дзяцей:

У студзені 1872 года Феадора захварэла на шкарлятыну і памерла праз месяц. 18 сакавіка 1873 года Георг ажаніўся трэці раз, з былой актрысай Элен Франц. Гэты марганатычны шлюб вельмі ўгневаў кайзера Вільгельма I, хоць германская грамадскасць падтрымала герцага[7].

Зноскі

  1. а б George II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Lundy D. R. Georg II Herzog von Sachsen-Meiningen und Hildburghausen // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. а б в (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. а б в Lundy D. R. The Peerage
  7. When Morganatic Wives Become Troublemakers For European Monarchs. — The New York Times, 3 верасня 1911.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]