Гепард (Acinonyx jubatus) — драпежная жывёла з сямейства каціных, з'яўляецца самай хуткай жывёлай на Зямлі, дасягае хуткасці 110 кіламетраў у гадзіну[1], за тры секунды, гэта хутчэй амаль любога гоначнага аўтамабіля[2]. Паводле іншых дадзеных максімальная хуткасць гепардаў дасягая 93 km/h[3][4]. Насяляюць большую частку афрыканскага кантынента, шматлікімі з'яўляюцца на поўдні ад Сахары.
Мае стройнае цела, ногі доўгія, хвост дліны. Мех грубы і невысокі, з маленькімі круглымі чорнымі кропкамі, дыяметрам 2-3 см, жывот белы, без кропак, хвост упрыгожаны таксама пятнамі аднак канчаецца афарбоўкай у выглядзе чорных кругоў. Мае невялікую авальную галаву з высока пастаўленымі вачыма.
Сталая асобіна важыць ад 40 да 65 фунтаў. Даўжыня цела ад 115 да 135 см, а даўжыня хваста да 84 см. Асобіна мужчынскага полу ледзь больш за жаночага, але, улічваючы, што існуюць вялікія адрозненні ў памерах жывёл, цяжка вызначыць, хто з'яўляецца мужчынай, хто жанчынай.
Гепарды жывуць у адкрытых і прасторных месцах, дзе ёсць шмат здабычы, гэта полупустыні і саваны. У Намібіі гепарды жывуць на травяністых раўнінах, саванах з густой расліннасцю і ў горных мясцовасцях. У рэальных умовах могуць быць знойдзены ў Афрыцы, тады як у мінулым жылі нават у Індыі. Таксама былі выяўлены на паўночным захадзе Ірана, ацэнкавая колькасць каля 50 асобін. Існуе пяць падвідаў гепарда: чатыры жывуць ў Афрыцы і адзін у Іране.
Гепарды знаходзяцца пад пагрозай знікнення як віда. З усіх іншых буйных каціных найцяжэй размнажаюцца ў няволі.
Самкі дасягаюць палавой зрэласці ва ўзросце 24 месяцаў жыцця, а самцы ў 12 месяцаў. Спарванне адбываецца на працягу года.
Самкі нараджаюць па 3 — 5 кацянят, цяжарнасць працягваецца ад 90 да 98 дзён. Кацянё пры нараджэнні важыць ад 150 да 300 грамаў. У адрозненне ад некаторых іншых котак, гепарды-дзіцяняты нараджаюцца з пятністай афарбоўкай.
Смяротнасць застаецца высокай на працягу першага тыдня жыцця, да 90 % смяротнасцей прыходзіцца на забойства львамі, гіенамі і нават арламі.
Гепарды могуць жыць больш за 20 гадоў, з узростам губляюць гнуткасць і хуткасць.
Зноскі
↑The Cheetah's fastest recorded speed was 105 kilometres per hour (65.25 mph). Cheetah, Luke Hunter and Dave Hamman, (Struik Publishers, 2003), pp. 37-38