Гепатыт B

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Гепатыт B
Hepatitis-B virions.jpg
Электронная мікрафатаграфія віруса гепатыту B
МКХ-10 B16.16.,
B18.018.0-B18.118.1
МКХ-9 070.2070.2-070.3070.3
DiseasesDB 5765 5765
MedlinePlus 000279 000279
eMedicine med/992  ped/978ped/978 med/992  ped/978ped/978

Гепатыт Bінфекцыйнае захворванне з пераважным паражэннем печані і ятрагенным механізмам перадачы, якое выклікаецца гепаднавірусамі.

Захворванне развіваецца праз 3-6 месяцаў пасля заражэння. Клінічная карціна вызначаецца пашкоджаннем гепатацытаў, у якіх адбываецца размнажэнне віруса па інтэгральным спосабе. Захворванне працякае цяжка, з гарачкай, інтаксікацыяй, жаўтухай; часта пераходзіць у хранічную форму і працяглае носьбіцтва HBs-антыгену, дае высокую лятальнасць, звычайна звязаную з развіццём вострай дыстрафіі печані. Можа прывесці да развіцця першаснага раку печані. У працэсе захворвання ў большасці людзей фармуецца актыўны T-клетачны і гумаральны імунітэт. Этыялагічная дыягностыка заключаецца ў выяўленні антыгенаў узбуджальніка і антыцел супраць іх у крыві хворых і носьбітаў у РПГА, ІФА і імунапрэцыпітацыі ў агары.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Слоўнік па агульнай і медыцынскай вірусалогіі / Уклад. А. Красільнікаў, Л. Цітоў, Н. Казак. — Мн.: Вышэйшая школа, 1995. ISBN 985-06-0048-9