Перайсці да зместу

Гептархія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гептархія
Брытанскія астравы каля 802 года

Гептархія (англ.: Heptarchy ад грэч. ἑπτά і грэч. ἀρχή — сем дзяржаў, сямікаралеўе) — перыяд у гісторыі Англіі ад зыходу рымлян да аб'яднання краіны пад уладай Эгберта Уэсекскага (~500 — сяр. IX ст.), час існавання англасаксонскіх каралеўстваў і барацьбы паміж імі.

Назва перыяду паходзіць ад сямі вялікіх англасаксонскіх каралеўстваў:

Першая зафіксаванае ўпамінанне назвы — у творах гісторыка XII ст. Генрыха Хантынгданскага.

Перыяд пачынаецца з заваявання Брытаніі англасаксамі у другой палавіне V ст. На заваяваных землях узнік рад англасаксонскіх каралеўстваў, якія зацята змагаліся паміж сабой, пакуль больш моцныя не зацвердзілі сваю гегемонію над астатнімі. У другой палавіне VII ст. вылучылася Нартумбрыя, у VIII ст. — Мерсія. У 829 г. амаль усе англасаксонскія рэгіёны аб'ядналіся пад уладай уэсекскага караля Экберта. З гэтага часу аб'яднаная дзяржава стала называцца Англіяй. Але далейшы працэс палітычнага аб'яднання быў затарможаны нашэсцем нарманаў, якія ў другой палавіне IX ст. захапілі амаль усю Англію; барацьбу з імі ўзначаліла Уэсекскае каралеўства.

  • Е. Д. Смирнова, Л. П. Сушкевич, В. А. Федосик. Средневековый мир в терминах, именах, названиях. Минск: «Беларусь», 2001.