Геральдычныя фігуры
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Геральдычныя фігуры — асноватворныя гербавыя фігуры, уласцівыя найбольш старажытным гербам. Спачатку гэта былі ўмоўныя абазначэнні праяўленых гераічных учынкаў, напрыклад, кроква абазначала раненне. Геральдычныя фігуры падзяляюцца на першарадныя (ганаровыя), крыжы і другарадныя (звычайныя)[1][2].
У беларускай геральдыцы таксама ўжываліся геральдычныя фігуры, хаця ў чыстым выглядзе яны сустракаюцца не вельмі часта. Значна большы аб'ём займаюць фігуры негеральдычныя[2].
Першарадныя фігуры[правіць | правіць зыходнік]
Першарадныя выявы найбольш часта сустракаюцца ў гербах і ствараюцца гарызантыльнымі, вертыкальнымі лініямі падзелаў[1].
Геральдычная фігура | Назва | Апісанне |
---|---|---|
Вяршыня[1][3], або чало[2] | Верхняя трэцяя[2] частка поля тарчы, якую адсякае гарызантальная лінія[1]. | |
Падножжа[3], падножак[1], або ногі[2] | Ніжняя трэцяя[2] частка поля тарчы, якую адсякае гарызантальная лінія[1]. Ніжнюю сёмую частку тарчы займае «пята»[2]. | |
Пас[3][1] | Паласа, якая знаходзіцца паміж дзвюма лініямі, што перасякаюць тарчу[1]. | |
Слуп[3][1] | Паласа, якая знаходзіцца паміж дзвюма лініямі, што рассякаюць тарчу[1], і займае сярэднюю трэцюю частку тарчы[2]. Калі слуп займае менш трэцяй часткі, ён называецца слупок, а калі менш сёмай часткі — прут[2]. | |
Перавязь[3][1] | Дыяганальная паласа праз усю тарчу. Можа ісці як з правага боку, так і левага[1] | |
Кроква[3][1][2] і перакуленая кроква[1] | Дзве перавязі, якія сутыкаюцца з сабою і не даходзяць да верху тарчы. Кроква, якая выходзіць з ніжняй часткі тарчы называецца перакуленай[1] |
Крыжы[правіць | правіць зыходнік]
Геральдычная фігура | Назва | Апісанне |
---|---|---|
Геральдычны крыж | Злучэнне слупа з пасам[1] | |
Касы крыж (дзве перавязі)[1], або андрэеўскі крыж[2] | Злучэнне дзвюх перавязей[1][2] | |
Вілападобны крыж[1][2] | Спалучэнне дзвюх перавязей і слупа[1][2] | |
Мыліца[2] | Т-падобны крыж, спалучэнне вяршыні і слупа[2] |
Другарадныя фігуры[правіць | правіць зыходнік]
Геральдычная фігура | Назва | Апісанне |
---|---|---|
Шляк[1] або ліштва, бардзюр[2] | ||
Квадрат[1] | ||
Вастрыё[1] | ||
Брусок[1] | ||
Гонт[1] | ||
Ромб[1] | ||
Верацяно[1] | Варыянт ромбу[1] | |
Круг[1] | ||
Вольная частка[1] | Квадрат або трохвугольнік (клін) размешчаны ў адным з чатырох кутоў тарчы[1] | |
Турнірны каўнер[1] | Умоўны элемент рыцарскай амуніцыі[1] | |
Шчыт, сэрца[1] або шыльд[2] | Малая тарча, размешчаная ў цэнтры галоўный тарчы[1] |
Зноскі
- ↑ 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 1,13 1,14 1,15 1,16 1,17 1,18 1,19 1,20 1,21 1,22 1,23 1,24 1,25 1,26 1,27 1,28 1,29 1,30 1,31 1,32 1,33 1,34 Аляксей Шаланда. Таямнічы свет беларускіх гербаў: Шляхецкая геральдыка Вялікага княства Літоўскага. — Мінск: Янушкевіч. — 220 с., [12] л. іл. с. — ISBN 978-985-90346-1-9.
- ↑ 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 2,12 2,13 2,14 2,15 2,16 2,17 Цітоў А. К. Геральдыка Беларусі. — Мн.: МФЦП, 2010.— 144 с.: іл. ISBN 978-985-454-500-4.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 Герб. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Геральдычныя фігуры
- Шляхецкая геральдыка . (бел.)