Геральд Баляслававіч Асвяцінскі
Геральд Баляслававіч Асвяцінскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 студзеня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 мая 2006 (74 гады) |
Узнагароды |
Геральд Баляслававіч Асвяцінскі (23 студзеня 1932, Ялізава, Асіповіцкі раён, Магілёўская вобласць — 12 мая 2006) — беларускі тэатральны дзеяч. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1955 годзе закончыў БДУ, у 1965 годзе — Дзяржаўны інстытут тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага ў Маскве.
З 1955 года працаваў у Маладзечанскім абкаме камсамола, Глыбокскім райкаме камсамола, Гродзенскім аблвыканкаме начальнікам аддзела культасветустаноў і мастацтва, з 1963 г. начальнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення культуры. У 1965—1994, 2001—2006 гг. дырэктар Беларускага тэатра імя Якуба Коласа; заснавальнік, а з 1994—2001 гг. — Беларускага тэатра «Лялька».
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Асвяцінскі Геральд Баляслававіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдактар Г. П. Пашкоў. — Мінск, 2002. — Т.1. — С. 61.
- Осветинский Геральд Болеславович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редактор Г. П. Пашков. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 622.