Герань растапыраная

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герань растапыраная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Geranium divaricatum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  506994
NCBI  379946
EOL  130319
IPNI  372984-1
TPL  kew-2823198

Герань растапыраная[3][4] (Geranium divaricatum) — від раслін сямейства Гераніевыя (Geraniaceae), распаўсюджаны ў большай частцы Еўропы, Заходняй і Паўднёва-Заходняй Азіі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя

Аднагадовая травяністая расліна 15-60 см вышынёй. Сцёблы звычайна распасцёртыя, разам з хвосцікамі лісця коратка залозіста-валасістыя, акрамя таго, з больш доўгімі адтапыранымі простымі валасінкамі. Лісце чаргаванае; ліставая пласцінка 2.5-7 см. Кветаножкі пры плодзе адагнутыя дадолу. Чашалісцікі з кароткім канчатковым асцюком, валасістыя, асабліва па жылках. Пялёсткі ружовыя, 6-7 мм даўжынёй. Створкі пладоў папярочна-маршчыністыя, коратка шарсціста-апушаныя, тонкі носік, шарахавата-шчаціністы. 2n = 28[4][5].

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Від распаўсюджаны ў большай частцы Еўропы (Швецыя, Аўстрыя, Чэхія, Германія, Венгрыя, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Малдова, Расія, Украіна (уключаючы Крым), Албанія, Балгарыя, Харватыя, Грэцыя, Італія, Румынія, Сербія, Францыя, Іспанія), Заходняй і Паўднёва-Заходняй Азіі (Афганістан, Іран, Ірак, Турцыя, Арменія, Азербайджан, Грузія, Алтай — Расія, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Сіньцзян — Кітай, Гімалаі Індыі)[6][7][8].

Ва Украіне расце ў лясах, па хмызняках, на камяністых і гранітных скалах — амаль на ўсёй тэрыторыі[4].

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Від Герань растапыраная ўваходзіць у род Герань (Geranium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae) парадку Геранекветныя (Geraniales).


  ещё 4 семейства
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ больш 300 відаў
       
  парадак Геранекветныя     род Герань    
             
  аддзел Кветкавыя, або Пакрытанасенныя     сямейства Гераніевыя     від
Герань растапыраная
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна з Сістэмай APG II)
  яшчэ 4 рода  
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 58. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К., 1987. — С. 220. (руск.) (укр.)
  5. efloras.org. (англ.)
  6. bgbm.org. (англ.)
  7. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  8. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)