Геранім Гарнастай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Геранім Гарнастай
Гіпацэнтаўр
Гіпацэнтаўр
Нараджэнне 1540
Смерць 1600[1]
Род Гарнастаі
Бацька Гаўрыла Гарнастай[1]
Маці Барбара з Ласкіх[d][1]
Жонка Беата з Лясотаў[d][1]
Дзеці Самуэль Гарнастай[d][1], Ганна з Гарнастаяў[d][1], Ізабела з Гарнастаяў[d][1] і Барбара з Гарнастаяў[d][1]

Геранім Гарнастай (? — 1600) — землеўласнік.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Гарнастаяў герба «Гіпацэнтаўр». Сын Гаўрылы і Барбары з Ласкіх.

Удзельнічаў у вайсковых выправах ВКЛ у 1590 г. За пазыкі быў абвешчаны банітам у 1586 г[2].

Частку маёмасці бацькі атрымаў яшчэ пры яго жыцці. Так, Геранім стаў уладальнікам Капыля[2].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Яго жонкай стала Беата Лясоцянка, якая пасля яго смерці выйшла за Януша Парыцкага. Іх сын Самуэль (нар. у 1584 г.) быў кіеўскім падкаморыем[2].

Самуэль быў асноўным апекуном і выдаў замуж сясцёр Ганну, Ізабелу і Барбару. Ганна першы раз выйшла за Аляксандра Парыцкага, а другім мужам яе быў Крыштаф Харлінскі. Ізабела стала жонкай Якуба Цешаноўскага. Барбара ў шлюбе з Ёрданам не мела дзяцей[2].

Зноскі