Геранім Францавіч Друцкі-Любецкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Геранім Францавіч Друцкі-Любецкі
маршалак шляхты Пінскага павета
1817 — 1822

Нараджэнне 15 сакавіка 1779(1779-03-15)
Смерць 17 снежня 1844(1844-12-17) (65 гадоў)
Род Друцкія-Любецкія
Бацька Францішак Друцкі-Любецкі
Маці Генавефа з Алізар-Ваўчкевічаў[d]
Жонка Крысціна са Шчытоў-Неміровічаў[d]
Дзеці Эдвін Геранімавіч Друцкі-Любецкі
Узнагароды
ордэн Святой Ганны 3 ступені

Геранім Францавіч Друцкі-Любецкі (польск.: Hieronim Drucki-Lubecki; 15 сакавіка 1779 — 17 снежня 1844) — дзяржаўны службовец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з княжацкага роду Друцкіх-Любецкіх герба «Друцк». Сын Францішка Юзафавіча Друцкага-Любецкага, стольніка аршанскага, і Генавефы з Алізараў, дачкі кіеўскага стольніка[1].

З 1784 года кадэт 1-га Кадэцкага корпуса, з 1797 года служыў у Нізоўскім мушкецёрскім палку[ru], паручнік (1800). Выйшаў у адстаўку 15 ліпеня 1801 года[1].

У 1812—1816 гадах сябра Пінскай павятовай для ваенных павіннасцей прысутнасці. У 1817—1822 гадах маршалак шляхты Пінскага павета[1].

У выніку падзелу атрымаў маёнткі Лунін, фальваркі Вулька, Пераграцце, Лоўча, Хмяльнік, Дубнавічы, Парахонск (з в. Селішча), Багданаўка, в. Дубаўка Пінскага павета і 18170 злотых. Валодаў маёнткам Лунін з 1408 муж. падданымі[1].

Памёр 17 снежня 1844 года[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кавалер ордэна Св. Ганны 3-й ступені (1799) за адвагу ў італьянскім паходзе войскаў расійскіх[1].

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з 13 ліпеня 1799 года з Крысцінай Юзафаўнай Шчыт (пам. пасля 29.08.1846), дачкой мазырскага павятовага маршалка[1] Юзафа Шчыт-Неміровіча і Тэрэзы з Сяляваў. Дзеці:

  • Вікторыя (1826—1841), у шлюбе з Ігнацыем Эмануэлем Валадковічам (1808—1852);
  • Аліна (1826—1901), у шлюбе з Ігнацыем Эмануэлем Валадковічам (1808—1852);
  • Эдвін Цэзар (1828—1901), пінскі павятовы маршалак. У першым шлюбе з Ядвігай з Радзівілаў (1839—1863), у другім — з Францішкай Кашоўскай (1844—1915)
  • Ванда (нар. каля 1830), у шлюбе з Ота Любічанкоўскім;
  • Альбярціна, у шлюбе з Канстанцінам Юзафам Друцкім-Любецкім (1813—1841);
  • Эвеліна, у шлюбе з Тамашам Калікстам Пушкіным;
  • Эльфрыда (1830?—1927), у шлюбе з Густавам Гартынгам (1819—1879);
  • Браніслаў Аляксандр.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]