Герасім (мітрапаліт Кіеўскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Герасім, мітрапаліт)
Герасім
Герасім
Мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі
1433 — 1435
Царква Канстанцінопальская праваслаўная царква
Папярэднік Мітрапаліт Фоцій
Пераемнік Мітрапаліт Ісідар

Дзейнасць мітрапаліт, прэсвітар
Нараджэнне XIV стагоддзе
Смерць 26 ліпеня 1435(1435-07-26)
Віцебск
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гера́сім (? — 26 ліпеня 1435) — праваслаўны царкоўны дзеяч ВКЛ.

З 1417 г. епіскап смаленскі. У 1432—35 гг. мітрапаліт літоўскі. Паводле некаторых летапісаў, меў тытул «мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі». Аднак улада Герасіма абмяжоўвалася тэрыторыяй ВКЛ і некаторых суседніх усходне-славянскіх зямель (напрыклад, Пскова), бо ў 1433 г. галавой праваслаўнай царквы Маскоўскай дзяржавы з такім жа тытулам «мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі» быў абраны разанскі епіскап Іона.

Герасім быў пасвячоны ў мітрапаліты ў Канстанцінопалі патрыярхам Іосіфам па просьбе вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы. Працягваў жыць у Смаленску.

Рымскі Папа Яўген IV спадзяваўся з дапамогай Герасіма падпісаць унію з праваслаўнай царквой ВКЛ.

З пачаткам у 1432 г. вайны паміж Свідрыгайлам і Жыгімонтам Кейстутавічам Герасім быў на баку Свідрыгайлы, аднак у 1435 г. быў абвінавачаны апошнім у тайных зносінах з Жыгімонтам, арыштаваны і спалены на вогнішчы ў Віцебску. Расправа з Герасімам падарвала аўтарытэт Свідрыгайлы ў войску і садзейнічала яго паражэнню.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]