Гераічны век антарктычных даследаванняў

Гэта старонка ўваходзіць у лік выдатных спісаў
Інфармацыйныя спісы
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Удзельнікі першай спробы дасягнення Паўднёвага полюса: Шэклтан, Скот, Уілсан на старце. 2 лістапада 1902 года

Гераі́чны век антаркты́чных даследава́нняў (англ.: Heroic Age of Antarctic Exploration) — тэрмін, прыняты ў англамоўнай гістарыяграфіі для абазначэння шэрагу экспедыцый у рэгіён Антарктыкі, арганізаваных на мяжы XIX стагоддзя і першых дзесяцігоддзяў XX стагоддзя, якія выкарыстоўвалі сабачыя запрэжкі  (ням.) ў якасці асноўнага віду транспарту[1]. Асноўнай іх мэтай было дасягненне геаграфічнага Паўднёвага полюса і тэрытарыяльны падзел узбярэжжаў і ўнутраных раёнаў невядомага мацерыка, вывучэнне яго фізічных, кліматычных і геалагічных умоў. Аднак некаторым экспедыцыям, якія мелі дадзеныя мэты, не ўдалося нават дасягнуць антарктычнага ўзбярэжжа.

У перыяд 1897—1922 гадоў Антарктыка апынулася ў цэнтры міжнароднай увагі: за чвэрць стагоддзя было праведзена 16 экспедыцый з васьмі краінах, у тым ліку ў Бельгіі і Японіі, якія не ўваходзілі да пачатку ХХ стагоддзя ў лік вядучых палярных дзяржаў[2]. Пра прычыны ажыятажу Эпслі Чэры-Гарард пісаў так:

У паветры лунала думка пра тое, што мацярык такой велічыні… можа аказваць вырашальны ўплыў на змены надвор'я ва ўсім Паўднёвым паўшар'і. <…> Раён вакол Паўднёвага магнітнага полюса уяўляўся шчодрай нівай для правядзення эксперыментаў і назіранняў. Гісторыя гэтай зямлі… мела бясспрэчную цікавасць для геалагічнай гісторыі ўсяго зямнога шара, а вывучэнне ўтварэння сушы і паводзін лёду магло сказаць спецыялісту па фізічнай геаграфіі больш, чым даследаванні ў любым іншым раёне свету — у Антарктыцы ён мог назіраць штодзённыя і нават штогадзінныя змены, якія, як яму вядома, у эпоху абляднення адбываліся ва ўсім свеце…[3]

Экспедыцыі «гераічнага веку» выкарыстоўвалі тэхналогіі XIX стагоддзя: драўляныя ветразна-паравыя караблі малога танажу для дастаўкі каманды, сабачыя запрэжкі для руху па ледавіку, і, збольшага, навыкі выжывання эскімосаў, прыстасаваныя для патрэб еўрапейцаў. З прычыны абмежаванасці даступных рэсурсаў і рыштунку поспех кожнай экспедыцыі ў гэтых умовах залежаў толькі ад прадуманасці транспартнай стратэгіі і лагістычных талентаў кіраўніка. Гэта таксама азначала, што кожная экспедыцыя праходзіла ў экстрэмальных умовах, не маючы сувязі з навакольным светам, і патрабуючы ад удзельнікаў выкарыстання ўсіх інтэлектуальных і фізічных сіл[4]. У выніку, ахвярамі заваявання Паўднёвага полюса сталі 19 чалавек.

Асноўнымі вынікамі «гераічнага веку» стала комплекснае даследаванне Антарктычнага мацерыка, дасягненне паўднёвага геаграфічнага і магнітнага палюсоў, складанне першых карт узбярэжжаў мацерыка, вялікі комплекс геаграфічных, кліматалагічных і біялагічных дадзеных, якія стварылі базу для вывучэння мацерыка сучаснымі тэхнічнымі сродкамі[5].

Варта зазначыць, што ў XIX стагоддзі адбыліся дзве буйныя экспедыцыі, якія часам адносяць да гераічнага веку: экспедыцыя Белінсгаўзена—Лазарава і экспедыцыя Роса.

Спіс экспедыцый: 1819—1922[правіць | правіць зыходнік]

Варта мець на ўвазе, што дадзеныя, змешчаныя ў секцыі «Кароткае апісанне», у мінімальнай ступені тычацца вынікаў навуковай працы, і ўкладу ў розныя галіны навукі, зробленага пералічанымі экспедыцыямі. Дадзеныя пра гэта павінны ўтрымлівацца ў адпаведных артыкулах.

У спіс не ўключаны плаванні кітабояў, а таксама некалькі малавядомых шырокай публіцы экспедыцый, правядзенне якіх сарвалася па шэрагу прычын.

Спіс[правіць | правіць зыходнік]

Перыяд Дзяржава Назва Экспедыцыйнае судна Кіраўнік экспедыцыі Кароткае апісанне Заўв.
1819—1821 Flag of Russia.svg Расійская імперыя Першая руская антарктычная экспедыцыя Soviet Union-1965-Stamp-0.10. 145 Years of Discovery of Antarctica.jpg
«Усход»
RR5415-0009R Первая русская антарктическая экспедиция.gif
«Мірны»
Bellinsgauzen Faddey.jpg
Фадзей Белінсгаўзен
Михаил Петрович Лазарев.jpg
Міхаіл Лазараў
Мэтай экспедыцыі было плаванне ў воды Паўднёвага акіяна з мэтай даказаць ці абвергнуць дапушчэнне аб існаванні шостага мацерыка — Антарктыды. [6]
[7].
1839—1843 Flag of the United Kingdom (3-5).svg Вялікабрытанія Брытанская антарктычная экспедыцыя, 1839—1843 HMS Terror - ILN 1845 (cropped).jpg
«Эрэбус»
HMSTerrorThrownUpByIce.jpg
«Тэрор»
James Clark Ross.jpg
Джэймс Рос
У 1839—1843 гг на караблях «Эрэбус» і «Тэрор» распачаў найвялікшае для таго часу даследаванне Антарктыкі, адкрыўшы мора і найвялікшы шэльфавы ледавік, названыя ў яго гонар. Адкрыў антарктычныя вулканы Эрэбус і Тэрор, названыя ў гонар яго караблёў. Першым з людзей перасёк адзнаку 78° паўднёвай шыраты. На Антарктыдзе не высадзіўся. [8]
1897—1899 Flag of Belgium (civil).svg Бельгія Бельгійская антарктычная экспедыцыя  (англ.) Belgica1web.jpg
«Бельжыка»
Adrien de Gerlache.jpg
Адрыен де Жэрлаш  (ням.)
Першая экспедыцыя, якая зазімавала ў межах Паўднёвага палярнага круга падчас вымушанага дрэйфу ў Моры Белінсгаўзена. Упершыню выкананы поўны гадавы цыкл астранамічных і метэаралагічных даследаванняў у Антарктыцы. Дасягнута шырата 71° 30' пд. ш. Знойдзены праліў Жэрлаш  (руск.). [9]
[10]
[11]
1898—1900 Flag of the United Kingdom (3-5).svg Вялікабрытанія Экспедыцыя на «Паўднёвым Крыжы» SS Southern Cross, Derwent River, 1898.jpg
«Паўднёвы крыж»
Borchgrevink.jpg
Карстэн Борхгрэвінк
Першая экспедыцыя, якая зазімавала на Антарктычным мацерыку (Мыс Адэр). Першае ўзыходжанне на шэльфавы ледавік Роса. Дасягнута шырата 78° 30' пд. ш., дакладна вылічана тагачаснае становішча Паўднёвага магнітнага полюса  (англ.). [12]
[13]
[14]
1901—1904 Flag of the United Kingdom (3-5).svg Вялікабрытанія Брытанская антарктычная экспедыцыя, 1901—1904 Discovery, Morning and Terra Nova.jpg
«Дыскаверы»
«Морнінг»
«Тэра Нова»
Scott of the Antarctic crop.jpg
Роберт Скот
Першае ўзыходжанне на паверхню Зямлі Вікторыі, дасягненне наваколляў Палярнага плато. Дасягненне шыраты 82° 11' пд. ш. Першая экспедыцыя, якая базавалася на востраве Роса [15]
[16]
[17]
1901—1903 Flag of Germany (1867–1918).svg Германская імперыя Германская антарктычная экспедыцыя, 1901—1903 «Гаус» Erich dagobert von drygalski.jpg
Эрых фон Дрыгальскі
Першая з экспедыцый, якая працавала ва Усходняй Антарктыдзе. Выяўленая Зямля Вільгельма II. Экспедыцыя трапіла ў дрэйфуючыя льды і не змагла выканаць вызначанай праграмы. [18]
[19]
[20]
1901—1904 Flag of Sweden.svg Швецыя Шведская антарктычная экспедыцыя «Антарктыка» Otto Nordenskjöld.jpg
Ота Нордэншэльд
Экспедыцыя працавала на ўсходнім узбярэжжы Зямлі Грэяма  (англ.). Экспедыцыйнае судна было раздаўлена льдамі, каманда ўратавалася дзякуючы дапамозе Аргенціны. [21]
[22]
[23]
1902—1904 Flag of the United Kingdom (3-5).svg Вялікабрытанія Шатландская нацыянальная антарктычная экспедыцыя Scotia on Laurie Island.jpg
«Скотыя»
WilliamBruce.jpg
Уільям Спірс Брус
Заснавана пастаянная метэастанцыя на Паўднёвых Аркнейскіх астравах. Дасягнута шырата 74° 01' пд. ш. у моры Уэдэла. [24]
[25]
1903—1905 Flag of France.svg Францыя Трэцяя антарктычная экспедыцыя Шарко  (англ.) «Францыя» Jean-Baptiste Charcot.jpg
Жан-Батыст Шарко
Першапачаткова задумвалася як выратавальная аперацыя для дапамогі Нордэншэльду. Працавала на Зямлі Грэяма  (англ.). [26]
[27]
[28]
1907—1909 Flag of the United Kingdom (3-5).svg Вялікабрытанія Экспедыцыя «Німрада» Shackleton nimrod 85.jpg
«Німрад»
South - the story of Shackleton's last expedition, 1914-1917 - The Leader (cropped).jpg
Эрнэст Шэклтан
Першая самастойная экспедыцыя Шэклтана. Базавалася на востраве Роса. Адкрыты ледавік Бірдмара, здзейснена ўзыходжанне на Палярнае плато. Дасягнулі шыраты 88° 23' пд. ш., не дайшоўшы 180 км да Паўднёвага полюса, але вымушаныя былі вярнуцца з-за недахопу харчавання. [29]
[30]
[31]
1908—1910 Flag of France.svg Францыя Чацвёртая экспедыцыя Шарко  (англ.) «Пуркуа Па — IV» Jean-Baptiste Charcot.jpg
Жан-Батыст Шарко
Экспедыцыя працягнула пачатыя працы ў моры Белінсгаўзена. Былі адкрыты заліў Маргерыт, астравы Шарко і Рэно, заліў Мікельсена і в. Ротшыльда. [26]
[32]
[28]
1910—1912 Flag of Japan (1870–1999).svg Японская імперыя Японская антарктычная экспедыцыя Kainan-Maru.JPG
«Кайнан-мару»
Nobu Shirase.jpg
Сірасэ Нобу
Першая нееўрапейская антарктычная экспедыцыя. Абследаваная Зямля Эдуарда VII, адкрыта бухта Кайнан на ўзбярэжжы шэльфавага ледавіка Роса. На сабачых запрэжках дасягнута шырата 80° 05' пд. ш. [33]
[34]
1910—1912 Flag of Norway.svg Нарвегія Нарвежская антарктычная экспедыцыя, 1910—1912 Amundsen-Fram.jpg
«Фрам»
Nlc amundsen.jpg
Руаль Амундсен
База экспедыцыі «Фрамхейм  (руск.)» была заснавана на ўзбярэжжы Кітовай бухты  (англ.). Адкрыты ледавік Акселя Хейберга  (руск.), па якім санная каманда паднялася на Палярнае плато  (англ.) і 14 снежня 1911 года паспяхова дасягнула Паўднёвага полюса. [35]
[36]
[37]
1910—1913 Flag of the United Kingdom (3-5).svg Вялікабрытанія Экспедыцыя «Тэра Нова» 1-11terranova.jpg
«Тэра Нова»
Scott of the Antarctic crop.jpg
Роберт Скот
База размяшчалася на востраве Роса. 17 студзеня 1912 года каманда Скота з пяці чалавек дасягнула Паўднёвага полюса і загінула на зваротным шляху ў поўным складзе. [38]
[39]
[40]
1911—1913 Flag of Germany (1867–1918).svg Германская імперыя Другая германская антарктычная экспедыцыя «Дойчланд» Wilhelm Filchner.jpg
Вільгельм Фільхнер
Мэтай экспедыцыі было дасягненне Паўднёвага полюса і перасячэнне ўсёй Антарктыды ў самым вузкім месцы мацерыка. З-за цяжкіх лядовых умоў у моры Уэдэла атрымалася дасягнуць 77° 45' пд. ш. з наступным незапланаваным дрэйфам. Адкрыты заліў Фазеля, бераг прынца-рэгента Луітпольда, шэльфавы ледавік Роне. [41]
[23]
[42]
1911—1914 Flag of Australia.svg Аўстралія Аўстралійская антарктычная экспедыцыя The aurora.jpg
«Аўрора»
Douglas Mawson.jpg
Дуглас Моўсан
Даследаваныя і картаграфаваныя шырокія раёны ўзбярэжжаў Антарктыды, пачынаючы ад мыса Адэр. [43]
[44]
[45]
1914—1917 Flag of the United Kingdom (3-5).svg Вялікабрытанія Імперская трансантарктычная экспедыцыя TheEnduranceInFullSail.jpg
«Эндзьюранс»
The aurora.jpg
«Аўрора»
South - the story of Shackleton's last expedition, 1914-1917 - The Leader (cropped).jpg
Эрнэст Шэклтан
Aeneas Mackintosh ca 1907.jpg
Энеас Макінтош  (англ.)
Мэтай экспедыцыі было перасячэнне ўсёй Антарктыды па маршруту Фільхнера. Экспедыцыя складалася з двух атрадаў: Шэклтана на судне «Эндзьюранс» і Макінтоша на судне «Аўрора». Цяжкія лядовыя ўмовы не дазволілі правесці экспедыцыі па вызначаным плане. Макінтош і двое яго спадарожнікаў загінулі. [46]
[47]
[48]
1921—1922 Flag of the United Kingdom (3-5).svg Вялікабрытанія Экспедыцыя Шэклтана — Роўэта HRM EHS p272.jpg
«Квэст»
South - the story of Shackleton's last expedition, 1914-1917 - The Leader (cropped).jpg
Эрнэст Шэклтан
Мэтай экспедыцыі было абследаванне невядомых узбярэжжаў, якія прымыкаюць да мора Уэдэла. Яшчэ да пачатку асноўных даследаванняў памёр Шэклтан. Цяжкія лядовыя ўмовы сарвалі праграму экспедыцыі. [49]
[50]

Ахвяры экспедыцый «гераічнага веку»[правіць | правіць зыходнік]

Экспедыцыя Імя Падданства Дата смерці Месца смерці Прычына смерці Заўв.
Бельгійская антарктычная экспедыцыя  (англ.) Карл Аўгуст Вінке Нарвегія 22 студзеня 1898 Паўднёвы акіян каля Зямлі Грэяма  (руск.) Падзенне за борт [51]
[52]
Эміль Данко Бельгія 5 чэрвеня 1898 Мора Белінсгаўзена Сардэчны прыступ
Экспедыцыя на «Паўднёвым Крыжы» Нікалай Хансен Нарвегія 14 кастрычніка 1899 Мыс Адэр, Антарктыда Кішачная інфекцыя [53]
Брытанская антарктычная экспедыцыя, 1901—1904 Чарлз Бонер Вялікабрытанія 2 снежня 1901 Літэлтан  (руск.), Новая Зеландыя Падзенне з топа мачты [54]
[55]
Джордж Вінс Вялікабрытанія 11 сакавіка 1901 Востраў Роса, Антарктыда Падзенне ў мора з ледзянога абрыву
Шатландская нацыянальная антарктычная экспедыцыя Алан Рэмсі Вялікабрытанія 6 жніўня 1903 Паўднёвыя Аркнейскія астравы Сардэчны прыступ [56]
Экспедыцыя «Тэра Нова» Эдгар Эванс Вялікабрытанія 18 лютага 1912 Ледавік Бірдмара, Антарктыда Чэрапна-мазгавая траўма і агульнае знясіленне [57]
[58]
[59]
[60]
[61]
Лоурэнс Отс  (англ.) Вялікабрытанія 17 сакавіка 1912 Шэльфавы ледавік Роса, Антарктыда Скончыў жыццё самагубствам, сыдучы ў ледзяны буран. Пакутаваў ад гангрэны
Роберт Скот Вялікабрытанія 29 сакавіка 1912 Шэльфавы ледавік Роса, Антарктыда Агульнае знясіленне
Эдвард Уілсан Вялікабрытанія 29 сакавіка 1912 Шэльфавы ледавік Роса, Антарктыда Агульнае знясіленне
Генры Баўэрс  (укр.) Вялікабрытанія 29 сакавіка 1912 Шэльфавы ледавік Роса, Антарктыда Агульнае знясіленне
Роберт Брысендзен Вялікабрытанія 17 жніўня 1912 Заліў Адміралці, Новая Зеландыя Патануў
Другая германская антарктычная экспедыцыя Рыхард Фазель Германія 8 жніўня 1912 Мора Уэдэла Сіфіліс [42]
[62]
[63]
Аўстралійская антарктычная экспедыцыя Бельграў Нініс Вялікабрытанія 14 снежня 1912 Бераг Георга V, Антарктыда Падзенне ў ледавіковую расколіну [64]
Ксаўер Мерц Швейцарыя 7 студзеня 1913 Бераг Георга V, Антарктыда Як мяркуецца, гіпервітаміноз вітаміна А
Імперская трансантарктычная экспедыцыя Арнольд Спенсер-Смит Вялікабрытанія 9 сакавіка 1916 Шэльфавы ледавік Роса, Антарктыда Цынга, агульнае знясіленне [65]
[66]
Энеас Макінтош  (англ.) Вялікабрытанія 8 мая 1916 Востраў Роса, Антарктыда Як мяркуецца, праваліўся пад лёд
Віктар Хейвард Вялікабрытанія 8 мая 1916 Востраў Роса, Антарктыда Як мяркуецца, праваліўся пад лёд
Экспедыцыя Шэклтана — Роўэта Эрнэст Шэклтан Вялікабрытанія 5 студзеня 1924 Грутвікен, Паўднёвая Георгія Каранарны трамбоз [67]

Ад наступстваў фізічных і псіхічных траўмаў, атрыманых у экспедыцыях, неўзабаве пасля вяртання памерлі чатыры чалавекі:

  • Харлуў Клоўстат, урач экспедыцыі, сканаў у 1900 годзе ад нявысветленых прычын[68].
  • Ёрген Петэрсен, першы памочнік на «Паўднёвым Крыжы», сканаў у 1900 годзе падчас вяртання ў Аўстралію[68].
  • Бертрам Армітэдж, удзельнік экспедыцыі на «Німрадзе», застрэліўся 12 сакавіка 1910 года[69].
  • Ялмар Ёхансен  (англ.), каюр экспедыцыі Амундсена, застрэліўся 9 студзеня 1913 года[70].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Antarctic History - The Heroic Age of Antarctic Exploration. Cool Antarctica (2 снежня 2008). Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 6 снежня 2008.
  2. Barczewski, Р. 19. (С. Барщевски насчитывала 14 экспедиций, рассматривая только исследователей, высаживавшихся на Ледяном континенте)
  3. Черри-Гаррард, 1991, с. 35
  4. Huntford, 1985, p. 691
  5. Fisher, 1957, p. 449
  6. ЦГАВМФ, Личный фонд И. И. Траверсе, дело 114, листы 6—21
  7. Беллинсгаузен, Фаддей Фаддеевич. Двукратные изыскания в Южном Ледовитом океане и плавание вокруг света в продолжении 1819, 20 и 21 годов, совершенные на шлюпах «Востоке» и «Мирном». — Т. I. — С. 4.
  8. Эребус, вулкан // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  9. Antarctic Explorers - Adrien de Gerlache. South-pole.com. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 22 верасня 2008.
  10. Adrien de Gerlache, Belgica: Belgian Antarctic Expedition 1897–99(недаступная спасылка). Cool Antarctica. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 19 лістапада 2008.
  11. Huntford (Last Place on Earth) P. 64-75
  12. The Forgotten Expedition. Antarctic Heritage Trust. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 13 жніўня 2008.
  13. Borchgrevink, Carsten Egeberg (1864–1934). Australian Dictionary of Biography Online Edition. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 10 жніўня 2008.
  14. Preston, P. 14
  15. Preston, P. 57-79
  16. Crane, P. 253 (map); P. 294-95 (maps)
  17. Fiennes, P. 89
  18. Erich von Drygalski 1865–1949. South-pole.com. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 23 верасня 2008.
  19. German National Antarctic Expedition 1901-03(недаступная спасылка). Cool Antarctica. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 23 верасня 2008.
  20. Crane, P. 307
  21. Goodlad, James A.. Scotland and the Antarctic, Section II: Antarctic Exploration. Royal Scottish Geographical Society. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 23 верасня 2008.
  22. Otto Nordenskiöld 1869–1928. South-pole.com. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 23 верасня 2008.
  23. а б Barczewski, P. 90
  24. Scotland and the Antarctic, Section 5: The Voyage of the Scotia. Glasgow Digital Library. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 23 верасня 2008.
  25. Speak, P. 82-95
  26. а б Mills, William James. Exploring Polar Frontiers. ABC-CLIO. Праверана 23 верасня 2008. P. 135—139
  27. Jean-Baptiste Charcot. South-pole.com. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 24 верасня 2008.(Francais voyage)
  28. а б Jean-Baptiste Charcot, 1867–1936: Biographical Notes. Cool Antarctica. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 24 верасня 2008.
  29. Scotland and the Antarctic, Section 3: Scott, Shackleton and Amundsen. Glasgow Digital Library. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 24 верасня 2008.
  30. Riffenburgh, P. 309-12 (summary of achievements)
  31. Huntford (Shackleton Biografie) P. 242 (map)
  32. Jean-Baptiste Charcot. South-pole.com. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 24 верасня 2008.(Pourquoispas? voyage)
  33. Amundsen, Roald (1976). The South Pole, Vol II. London: C Hurst & Co. ISBN 0-903983-47-8. https://archive.org/details/southpoleaccount0000amun_j3y4. 
  34. Nobu Shirase, 1861–1946. South-pole.com. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 24 верасня 2008.
  35. Amundsen, Vol I P. 184-95; Vol II, P. 120—134
  36. Huntford (Last Place on Earth), S. 446-74
  37. Roald Amundsen(недаступная спасылка). Norwegian Embassy (UK). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2005. Праверана 25 верасня 2008.
  38. Scott's Last Expedition Vol I P. 543-46, P. 580-95
  39. Preston, P. 184—205
  40. Explorer and leader: Captain Scott. National Maritime Museum. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 27 верасня 2008.
  41. Huntford (Shackleton), P. 366-68
  42. а б Wilhelm Filchner, 1877–1957. South-pole.com. Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2011. Праверана 28 верасня 2008.
  43. Mills, S. 129 ff.
  44. Mawson, Sir Douglas 1882–1958. Australian Dictionary of Biography. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2012. Праверана 28 верасня 2008.
  45. Douglas Mawson(недаступная спасылка). Cool Antarctica. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 28 верасня 2008.
  46. Shackleton, P. 63-85
  47. Alexander, P. 143-53
  48. Tyler-Lewis, P. 193—197
  49. Huntford (Shackleton), P. 684
  50. Fisher, P. 483
  51. Буланн-Ларсен, Тур. Амундсен / Пер. Т. В. Доброницкой, Н. Н. Фёдоровой. — М.: Молодая гвардия, 2005. — (Жизнь замечательных людей). — ISBN 5-235-02860-0. С. 39.
  52. Adventures in Naval History(недаступная спасылка — гісторыя ). Праверана 25 March 2011.(недаступная спасылка)
  53. The Southern Cross Expedition(недаступная спасылка). University of Canterbury, New Zealand. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 10 August 2008. («First Burial on the Continent» section)
  54. Crane, P. 137—38
  55. Crane, P. 165—66
  56. Speak, P. 88—89
  57. Scott, P. 572—73
  58. Scott, P. 592
  59. Preston, P. 203—05
  60. Huxley, P. 345—46
  61. Huxley, P. 389
  62. Riffenburgh, Beau (2006). Encyclopedia of the Antarctic. Routledge. ISBN 9780415970242. http://books.google.com/?id=fRJtB2MNdJMC&dq=Riffenburgh+encyclopedia&printsec=frontcover. Retrieved on 12 December 2008.  P. 454
  63. Headland, Robert K. (1989). Studies in Polar Research: Chronological List of Antarctic Explorations and Related Historical Events. Cambridge: Cambridge University Press. ISBN 9780521309035. http://books.google.com/?id=Sg49AAAAIAAJ&dq=list+antarctic+expeditions&printsec=frontcover. Retrieved on 9 November 2008.  P. 252
  64. Two of Antarctic Expedition Killed (PDF). New York Times (26 лютага 1913). Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 4 December 2008.
  65. Tyler-Lewis, P. 191
  66. Tyler-Lewis, P. 196—97; P. 240
  67. Alexander, P. 192—93
  68. а б Norway's Forgotten Explorer. Antarctic Heritage Trust. Архівавана з першакрыніцы 22 мая 2012. Праверана 10 August 2008.
  69. Riffenburgh, p. 304
  70. Huntford (Last Place on Earth), P. 529

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]