Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь
Гербавы матрыкул Рэспублікі Беларусь — дзяржаўны рэестр афіцыйных гербаў Рэспублікі Беларусь, які існаваў у 1994—2002 гадах. Ён быў заснаваны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 1994 года № 89 і вёўся Камітэтам па архівах і справаводстве пры Савеце Міністраў[1].
Задачы і змест
[правіць | правіць зыходнік]Гербавы матрыкул быў прызначаны для афіцыйнага ўліку, захавання і сістэматызацыі гербаў Рэспублікі Беларусь. У ім рэгістраваліся зацверджаныя гербы гарадоў і іншых населеных пунктаў, у тым ліку гістарычныя. Акрамя таго, у Матрыкул уносіліся сцягі, якія не мелі асобнага статусу і ўключаліся як дадаткі да гербаў[1].
Да жніўня 2002 г. у Гербавым матрыкуле было зарэгістравана 97 гербаў гарадоў і гарадскіх пасёлкаў нашай рэспублікі. Сярод іх 38 гістарычных гербаў, атрыманыя беларускімі гарадамі ў мінулым[1]:
- у Брэсцкай вобласці — гербы Брэста, Каменца, Высокага, Давыд-Гарадка, Лагішына, Малеча, Пінска, Пружан, Ружан, Шарашова;
- у Віцебскай вобласці — гербы Верхнядзвінска, Оршы, Полацка, Ушачаў;
- у Гомельскай вобласці — гербы Гомеля, Мазыра, Рагачова, Добруша;
- у Гродзенскай вобласці — гербы Ваўкавыска, Гродна, Ліды, Навагрудка, Слоніма;
- у Магілёўскай вобласці — гербы Быхава, Горак, Клімавічаў, Крычава, Чэрыкава, Шклова;
- у Мінскай вобласці — гербы Барысава, Вілейкі, Клецка, Капыля, Мінска, Нясвіжа, Радашковічаў, Слуцка, Чэрвеня.
Таксама былі ўзяты на ўлік 43 сцягі, галоўным чынам населеных пунктаў Гомельскай вобласці[1].
Спыненне дзейнасці
[правіць | правіць зыходнік]Пасля прыняцця Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2002 года № 441 «Аб утварэнні Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь» функцыі Гербавага матрыкула былі перададзеныя новаўтворанаму Дзяржаўнаму геральдычнаму рэгістру Рэспублікі Беларусь[2].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 Елинская М. М. Нормативные правовые документы об учреждении и регистрации официальных геральдических символов // Архивы и делопроизводство. — 2009. — № 6. — С. 135—139.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2002 г. № 441(недаступная спасылка). etalonline.by. Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2025. Праверана 30 жніўня 2025.