Герберт Бірбам Тры
Герберт Бірбам Тры | |
---|---|
англ.: Herbert Beerbohm Tree | |
Імя пры нараджэнні | Herbert Draper Beerbohm |
Дата нараджэння | 17 снежня 1852[1][2][…] ці 1853[3][4][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 ліпеня 1917[1][2][…] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Julius Beerbohm[d][9][10] |
Маці | Constantia Draper[d][9][10] |
Жонка | Helen Maud Holt[d][10][11] і Беатрыс Мэй Піні[d][10] |
Дзеці | Viola Tree[d], Felicity Tree[d], Iris Tree[d], Кэрал Рыд, Peter Reed[d], Juliet Reed[d], Claude Reed[d], Robin Reed[d] і Guy Reed[d] |
Прафесія | тэатральны акцёр, дырэктар, кінарэжысёр, сцэнарыст |
Тэатр | «Хеймаркет» |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0002504 |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сэр Герберт Дрэйпер Бірбам Тры (англ.: Herbert Beerbohm Tree, сапраўднае імя Herbert Draper Beerbohm) (17 снежня 1852, Кенсінгтон — 2 ліпеня 1917, Лондан) — англійскі акцёр, рэжысёр, тэатральны педагог і імпрэсарыё.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 17 снежня 1852 года ў Кенсінгтон (Лондан), атрымаўшы пры гэтым імя Герберт Дрэйпер Бірбам. Бацька Герберта — Джуліус Бірбам — меў літоўска-нямецкае паходжанне. Маці — Канстанцыя Дрэйпер — была англічанкай. Малодшы зводны брат — Макс Бірбам — знакаміты карыкатурыст і парадыст.
Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1876 годзе, з 1887 года ўзначальваў тэтр «Хеймаркет», у 1897—1915 гадах — тэатр «Хэр Маджэстыс».
Паставіў 20 п’ес У. Шэкспіра. Сярод іншых спектакляў: «Танцоўшчыца» Г. Джонса (1891), «Жанчына, не вартая ўвагі» О. Уайльда (1893), «Ірад» (1900), «Уліс» (1902), «Нерон» (1906) С. Філіпса, «Уваскрэсенне» паводле Л. Талстога (1903), «Пігмаліён» Б. Шоу (1914) і інш. Пастаноўкі вылучаліся відовішчнасцю, пышнасцю, знешнімі эфектамі.
Сярод роляў: Гамлет, Макбет, Рычард II (аднайменнай п’есы Шэкспіра), Няхлюдаў («Уваскрэсенне»).
У 1904 годзе заснаваў школу драматычнага мастацтва (пазней Каралеўская акадэмія драматычнага мастацтва).
Зноскі
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 ліпеня 2015.
- ↑ а б Sir Herbert Beerbohm Tree // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sir Herbert Beerbohm Tree // British Museum person-institution thesaurus Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Herbert Beerbohm Tree // NUKAT — 2002.
- ↑ а б Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 2 лютага 2017.
- ↑ Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2009. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ а б в г Kindred Britain
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).