Герберт Сайман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Герберт Аляксандэр Сайман
Herbert A. Simon
Herbert simon red complete.jpg
Дата нараджэння

15 чэрвеня 1916(1916-06-15)[1][2][3]

Месца нараджэння

Мілуокі[1][4]

Дата смерці

9 лютага 2001(2001-02-09)[1][2][3] (84 гады)

Месца смерці

Пітсбург, ЗША[1][4]

Грамадзянства

Flag of the United States.svg ЗША

Род дзейнасці

эканаміст, палітык, сацыёлаг, прафесар універсітэта

Навуковая сфера

эканоміка, кібернетыка

Месца працы

Універсітэт Карнегі—Мелан

Альма-матар

Чыкагскі ўніверсітэт

Вядомы як

адзін з распрацоўшчыкаў гіпотэзы Ньюэла — Саймана

Узнагароды і прэміі

Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па эканоміцы (1978),
Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1986)

Commons-logo.svg Герберт Аляксандэр Сайман на Вікісховішчы

Герберт Аляксандэр Сайман (англ.: Herbert A. Simon, 15 чэрвеня 1916, Мілуокі — 9 лютага 2001, Пітсбург) — выдатны амерыканскі вучоны яўрэйскага паходжання ў галіне сацыяльных, палітычных і эканамічных навук, адзін з распрацоўшчыкаў гіпотэзы Ньюэла-Саймана.

Ён аказаў прыкметны ўплыў на развіццё тэорыі арганізацыі, менеджменту і кіраўніцкіх рашэнняў. Г. Сайман быў членам Нацыянальнай акадэміі навук ЗША. Ён доўгі час працаваў прафесарам камп'ютарных навук і псіхалогіі ва ўніверсітэце Карнегі-Мелона ў Пітсбургу. Яго працы ў галіне вылічальнай тэхнікі і штучнага інтэлекту аказалі істотны ўплыў на развіццё кібернетыкі.

Значны тэарэтычны ўклад Г. Саймана ў навуку кіравання атрымаў годнае прызнанне ў 1978 годзе, калі яму была прысуджана Нобелеўская прэмія па эканоміцы «за наватарскія даследаванні працэсу прыняцця рашэнняў у эканамічных арганізацыях, у фірмах».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]