Бэлты (герб)

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Герб «Белты»)
Jump to navigation Jump to search
герб "Бэлты"

POL COA Bełty.svg

Дэталі
Выкарыстанне

шляхецкі герб

Бэлты, або Белты (польск.: Bełty) — польскі і вялікалітоўскі шляхецкі герб. Лічыцца, што гэты герб у XI ст. быў перанесены ў Польшчу з Маравіі, а пасля Гарадзельскай уніі пачаў выкарыстоўвацца і ў Вялікім княстве Літоўскім. Найранейшая пісьмовая ўзгадка адносіцца да 1412 года[1]. Мае некалькі адмен, сярод іх герб «Календа».

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Тры срэбных дроцікі ці тры арбалетных балты складзены зоркаю на чырвоным полі, сярэдні з іх астрыём уверх. На навершшы пяць стравусіных пёраў.

Гербам карыстаюцца[правіць | правіць зыходнік]

Бадзінскія (Badinski), Бэлты (Белты, Belt), Бэлтовічы (Белтовічы, Beltowicz), Бенедыктовічы (Benedyktowicz), Бянешкі (Beneszko), Больтц (Boltz), Хахонскія (Chochonski), Хахароўскія (Chochorowski), Цірыссэр (Cirisser), Гранеўскія (Graniewski), Ядзескі (Ядзешкі, Iodziesko, Iodzieszko), Янушоўскія (Januszowski), Кердэі (Kierdej, Kierdey, Kierdey Radzinowoyski), Календы (Kolenda, Koleda), Каляндоўскія (Koledowski), Пятржыцкія (Pietrzycki), Пілінскія (Pilinski), Патарчыцкія (Potarczycki), Патаржыцкія (Potarzycki), Пажарыскія (Pozaryski), Пазнякі (Pozniak), Пазаржыцкія (Pozorzycki), Пылінскія (Pylinski), Радзіваноўскія (Radziwanowski, Radziwonski), Страдэцкія (Stradecki), Стржэльніцкія (Strzelnicki), Смяхоўскія (Smiechowski), Сняхоўскія (Sniechowski), Вальшлегер (Wolszleger), Звяркоўскія (Zwierkowski).

  • Бэлты змененыя: Ядзешкі (Jodzieszko), Календы (Koleda), Пылінскія (Pylinski), Рэмбоўскія (Rembowski), Сыманалевічы (Сіманалевічы, Symonolewicz).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Alfred Znamierowski Herbarz rodowy — Warszawa: Świat Książki. — ISBN 83-7391-166-9.