Налэнч (герб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Герб «Налэнч»)
Герб «Налэнч»

На́лэнч (польск.: Nałęcz) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з XIV ст., у Вялікім Княстве Літоўскім — пасля Гарадзельскай уніі 1413 года. Гербам карысталіся каля 400 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у т.л. Малахоўскія, Машынскія, Рачынскія, Чарнкоўскія.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У чырвоным полі выява сярэбранай круглай павязкі, якая звязана ўнізе; клейнод — над прылбіцай з каронай жаночая постаць у чырвонай сукенцы і з сярэбранай павязкай на галаве, трымаецца рукамі за аленевы рогі. Першапачаткова павязка на шчыце не была звязана.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]