Рагаля (герб)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Герб «Рагаля»)
Герб «Рагаля»

Рага́ля (польск.: Rogala) — прыватнаўласніцкі герб, вядомы з сярэдзіны XIII ст. Гербам карысталася больш за 150 родаў Беларусі, Украіны, Літвы і Польшчы, у тым ліку Ажахоўскія, Завадскія, Іваноўскія, Красіцкія.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паданне спасылаецца на выпадак у 1109 годзе, калі падчас вяртання з паходу на Прусію і Памеранію польскі князь Баляслаў III Крывавусты спыніўся каля вёскі Раські для адпачынку. Падчас палявання на прыбліжанага князю рыцара Біберштэйна наляцеў раз’ятраны буйвал. Біберштэйн, не разгубіўшыся, схапіў жывёлу за рог і так сціснуў у руцэ, што той зламаўся. Гэта бачыў Баляслаў і дазволіў рыцару дадаць да яго герба з аленевым рогам рог буйвала.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шчыт герба падзелены вертыкальна папалам. У 1-м, чырвоным полі сярэбраны аленевы рог з 4 адросткамі, у 2-м, сярэбраным полі чырвоны буйвалавы рог; клейнод — над прылбіцай з каронай такія ж самыя рогі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]