Герб Івянца

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб Івянца

Герб Івянца́ — афіцыйны геральдычны сімвал Івянца, пасёлка ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 14 кастрычніка 1998 г. пад № 66.

У верхняй, найбольш пачэснай частцы сучаснага гарадскога герба адлюстравана графская залатая карона з характэрнымі для геральдыкі асаблівасцямі — залатая, з дзевяццю жамчужынамі. Ніжэй кароны размяшчаецца леў, прысутнасць якога сімвалізуе сувязь з родам графаў Салагубаў.

Аўтар герба А. А. Шпунт.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц, Івянец вядомы з 2-й палавіны XV ст. У 1522 годзе ён упамінаецца як мястэчка Менскага павета Вялікага Княства Літоўскага. З 1470 года Івянцом валодалі графы Салагубы, дзякуючы якім у пачатку XVIII в. паселішча стала цэнтрам графства. Графскі род валодаў радавым гербам «Праўдзіч»: у блакітным полі выходзіць са сцяны леў, павернуты ўлева. У пярэдніх лапах ён трымае жалезны круг ці шар. Б. Папроцкі, польскі гісторык і геральдыст (1543—1614), піша, што герб гэты быў прынесены ў Польшчу з Германіі ў XIV ст.

Графскі герб стаў асновай для стварэння сучаснага гарадскога. Іменна асновай, бо ў адрозненне ад радавога гарадскі мае свае асаблівасці. Так, у гербе Салагубаў леў «выходзіць» і павернуты ўлева. У гербе горада — «узнікае» і павернуты ўправа. «Узнікаючы» леў малюецца як верхняя частка ўздыбленага льва па пояс з пярэднімі лапамі і з верхняй часткай хваста. У адрозненне ад «вырастаючага» льва (гл. герб Воранава) ці «ўздыбленага» (гл. гербы Слоніма, Ліды, Парыч), леў «узнікаючы» ў івянецкім гербе не дакранаецца сваім ніжнім краем да якой-небудзь фігуры, размешчанай ніжэй. Іменна таму гэты леў размешчаны ў цэнтры поля.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Адамушко, В. И. Гербы и флаги Беларуси / В. И. Адамушко, М. М. Елинская. — Минск: Беларусь, 2006. — 254 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]