Герб Іўя
Герб Іўя | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Шчыт |
варажскі |
Заснаванне | 14 чэрвеня 2007 |
Герб Іўя — герб горада Іўе Іўеўскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Герб уяўляе сабой варажскі шчыт, у сярэбраным полі якога намалявана жаночая фігура ў чырвоным адзенні, дэкараванай золатам і срэбрам, з сярэбранай кнігай у руках.
Тлумачэнне сімволікі[правіць | правіць зыходнік]
Працэс стварэння геральдычнага сімвала Iўя заняў некалькі гадоў. Першапачаткова геральдысты імкнуліся нейкім чынам адлюстраваць на гербе шматканфесійны склад мясцовага насельніцтва (католікі, праваслаўныя, іўдзеі i мусульмане), але ў выніку быў выбраны іншы шлях. На гербе горада было вырашана размясціць жанчыну ў княжацкім строгім, але прыгожым строі з раскрытай кнігай у руках. Гэта было абгрунтавана тым, што ХV па XIX стагоддзі Іўем валодалі прадстаўнікі многіх вядомых родаў, якія шмат зрабілі для яго, але асаблівы ўклад у развіццё горада ўнеслі не гэтыя главы родаў, а іх дочкі і жонкі, прычым гэта былі не адзінкавыя выпадкі. Таксама ў Iўі дзейнічалі школы, друкарня, рэктарам якой у 1585—1593 гадах быў Ян Ліціній Немыслоўскі[1].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Іўя
- http://www.pravo.by/pdf/2007-148/2007-148(004-048).pdf Архівавана 23 жніўня 2020.