Герб Адыгеі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб Адыгеі

Герб Адыгеі з'яўляецца сімвалам Адыгеі. Прыняты Парламентам Рэспублікі 24 сакавіка 1994 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Герб Адыгеі ўяўляе сабой круг, зверху апраўлены стужкай з надпісам «Рэспубліка Адыгея» на рускай і адыгейскай мовах. У сярэдзіне стужкі — вялікая зорка, з бакавіц — лісце дуба, клёна (злева), залацістыя каласы пшаніцы, катахі кукурузы (справа). Круг замыкаецца скарачэннем слоў «Расійская Федэрацыя» — літарамі РФ, над якімі намаляваны нацыянальны стол — анэ з хлебам і соллю. У сярэдзіне круга — галоўны герой нарцкага эпасу Саўсрык'о на агністым ляцяшчым кані.

У руцэ вершніка — палыхаючы факел, які волат выкраў у багоў для людзей. Промні ад гэтага агню як бы рассыпаюцца па небазбору дванаццаццю зорачкамі. Палёт вершніка на кані сімвалізуе палёт маладой рэспублікі ў будучыню, да прагрэсу. Узаранае поле, стол з хлебам-соллю разам са змешчанымі ў гірляндзе герба каласамі пшаніцы і проса, катахамі кукурузы, галавой быка сімвалізуюць багацце рэспублікі, створанае працай яе народа. Малюнкі гор, ралля, лісця клёна і дуба характарызуюць геаграфічныя і прыродныя асаблівасці рэспублікі, якая размешчаная на маляўнічых паўночных схілах Каўказскага хрыбта і далінах рэк Кубані і Лабы і ўрадлівай Прыкубанскай раўніне, гавораць аб лясных багаццях края. Намаляваная ў верхняй частцы герба вялікая пяціканцовая зорка ўвасабляе яднанне і братэрства шматнацыянальнага насельніцтва Рэспублікі Адыгея.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]