Герб Аргенціны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Герб Аргенціны

Герб Рэспублікі Аргенціна (ісп.: Escudo de la República Argentina) — афіцыйна прыняты ў 1944 годзе і заснаваны на знаках, якія прысутнічаюць у гісторыі Аргенціны з пачатку XIX стагоддзя.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

На авальным бела-блакітным геральдычным шчыце (колеры аргенцінскага сцяга) намаляваны поціск рукі на фоне фрыгійскага каўпака, што сімвалізуе нацыянальны дэвіз Аргенціны: «Саюз і свабода» (ісп.: En unión y libertad). Узыходзячае над шчытом сонца — сімвал, які ілюструе словы з дзяржаўнага гімна: «Узыходзіць над абліччам зямлі новая і слаўная нацыя» (ісп.: Se levanta a la faz de la tierra una nueva y gloriosa nación). Шчыт апраўлены галінкамі лаўра, змацаваных бела-блакітнай стужкай.