Перайсці да зместу

Герб Арменіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Арменіі
Дэталі
Суб’ект Арменія
Зацверджаны 19 красавіка 1992
Шчыт
Арарат, Ноеў каўчэг, чатыры армянскія царствы
Шчытатрымальнікі
Арол і Леў
Заснаванне каласы пшаніцы, пяро, ланцуг, меч і стужка

Герб Армeніі — разам са сцягам і гімнам з’яўляецца афіцыйным дзяржаўным сімвалам Рэспублікі Арменія. Сучасны герб быў прыняты ў 1992 і замяніў сабой герб Армянскай ССР[1].

Герб незалежнай Арменіі быў зацверджаны 19 красавіка 1992 Вярхоўным Саветам Арменіі. 15 чэрвеня 2006 быў прыняты закон, які ўдакладніў выяву герба.

Асновай сучаснага герба стаў герб Першай Рэспублікі, якая існавала з 1918 па 1920. Ягонымі аўтарамі былі акадэмік і архітэктар Аляксандр Таманян, а таксама мастак Акоп Каджаян[2].

Цэнтральным элементам герба Арменіі з’яўляецца шчыт, у цэнтры якога знаходзіцца сімвал армянскай нацыі гара Арарат. На ейнай вяршыні размешчаны Ноеў каўчэг, які паводле легенды пасля патопу застаўся на гэтай гары. На шчыце пад гарой — хвалі возера Севан.

Шчыт падзелены на чатыры секцыі, кожная з іх — гэта сімвал незалежных царстваў, якія былі ў гісторыі Арменіі: Багратыдаў, Аршакідаў, Арташэсідаў і Рубенідаў.

Шчыт герба падтрымліваюць Леў і Арол, якія глядзяць у розныя бакі. Яны сімвалізуюць мудрасць, гордасць, цярплівасць і высакароднасць — сімвалы царскіх сем’яў.

  1. Հայաստանի Հանրապետության պետական խորհրդանշանները - Հայաստան - Հայաստանի Հանրապետության Նախագահ (арм.). president.am. Праверана 22 чэрвеня 2025.
  2. гербы армении. www.heraldicum.ru. Праверана 22 чэрвеня 2025.