Герб Астраўца
Герб Астраўца | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Шчыт |
варажскі |
Заснаванне | 14 чэрвеня 2007 |
Герб Астраўца — герб горада Астравец і Астравецкага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Герб уяўляе сабой варажскі шчыт, перасечаны хвалістым поясам зялёнага колеру, у верхнім сярэбраным полі якога намаляваны дуб натуральнага колеру з кронай, якая складаецца з 12 зялёных лістоў, у ніжнім блакітным — сярэбраная фарэль, звернутая ў правы, найбольш ганаровы бок.
На гербе Астраўца, паводле пажадання мясцовых уладаў, насельнікаў горада i раёна, адлюстраваны прыродныя багацці края[1].
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Астраўца
- http://www.pravo.by/pdf/2007-148/2007-148(004-048).pdf Архівавана 23 жніўня 2020.