Герб Ашмянаў
Герб Ашмянаў | |
---|---|
![]() |
|
Дэталі | |
Шчыт |
Французскі |
Заснаванне | 17 ліпеня 2006 |
Герб Ашмянаў — адзін з сімвалаў горада Ашмяны Ашмянскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Магдэбургскае права Ашмяны атрымалі ў 1683 годзе. З'явіўся і герб, але выява яго пакуль не вядома.

Гістарычны герб быў нададзены гораду 3 чэрвеня 1792 года каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім: «срэбнае поле шчыта падзяляецца на тры часткі: у правай — рука з залатымі шалямі, у левай — шчыт, паміж імі ў дольнай частцы чырвонае цялё»[1].
У 1840-х быў нададзены іншы герб. У верхняй частцы была Пагоня (як герб Віленскай губерні), а ў ніжняй частцы замест радавога герба былога караля быў прадстаўлены ў блакітным полі мядзведзь з наступным тлумачэннем: «На знак палявання жыхароў на мядзведзяў».
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Сучасны герб уяўляе сабой французскі шчыт, які мае перакулена-вілападобны падзел. У правым чырвоным полі намалявана рука, якая трымае залатыя шалі, у левым блакітным — залаты шчыт, у ніжнім сярэбраным — цяля чырвонага колеру[2] як элемент родавага герба Панятоўскіх[3].
Зноскі
- ↑ Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.
- ↑ Барыс ПРАКОПЧЫК. Сярэбраны гіпацэнтаўр у чырвоным полі Архівавана 1 кастрычніка 2020.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Анатоль Цітоў // Геральдыка беларускіх местаў. Мн., "Полымя", 1998, С.109
- Указ президента Республики Беларусь от 17 июня 2006 г. №455 «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Гродненской области».
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Ашмянаў
- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.