Герб Бабінавічаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб Бабінавічаў
Coat of arms of Babinavičy.png
Дэталі
Шчыт
французскі
Заснаванне 24 ліпеня 2014

Герб Бабінавічаў — герб аграгарадка Бабінавічы Лёзненскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2014 г. № 373.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Герб Бабінавічаў паводле А. Цітова[1]
Герб 1781 года

Гістарычны герб Бабінавічы атрымалі 16 жніўня 1781 года: «у верхняй частцы тарчы частка гербу Магілёўскага: у залатым полі Расійскага герба: чорны двухгаловы арол, які выходзіць да палавіны, увенчаны трыма залатымі каронамі. у ніжняй — у блакітным полі 2 мачты з флюгерамі»[2] — у знак таго, што ў ваколіцах горада нарыхтоўваўся карабельны лес. У гэты час у Бабінавічах існавалі прыстань і склад лесаматэрыялаў, што сплаўлялі адсюль рэкамі Лучоса і Дзвіна ў Рыгу.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Сучасны герб Бабінавічаў уяўляе сабой французскі шчыт, у блакітным полі якога намаляваны дзве мачты натуральнага колеру з залатымі флюгерамі.

Зноскі

  1. Бабінавічы // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998.
  2. П.П. фон-Винклер. Гербы городов, губерний, областей и посадов Российской Империи, внесенные в Полное Собрание законов с 1649 по 1900 год. / Дозволено цензурою. С.-Петербург, 20 Июля, 1899 года. — Издание книготорговца Ив. Ив. Иванова. — С.-Петербург: Типография И.М. Комелова, Пряжка д.3, 1899. — 312 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]