Герб Вільнюса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Герб Вільнюса — герб горада Вільнюса.

Гістарычна на гербе горада на пунсовым поле адлюстроўваўся Святы Хрыстафор, пераходзячы па вадзе і нясучы на плячы немаўля Ісуса. Герб быў уведзены ў 1330, праз 7 гадоў пасля заснавання горада. Па версіі, распаўсюджанай у папулярных выданнях і ўзыходзячай да містыфікацыі гісторыка Тэадора Нарбута, на гербе да XIV ст. адлюстроўваўся казачны герой Алціс, які пераносіў праз раку сваю жонку Янтэрытэ; затым нібы герб быў пераасэнсаваны ў хрысціянскім духу.

У перыяд уваходжання горада ў склад Расійскай Імперыі герб горада быў заменены мінулым гербам Вялікага Княства Літоўскага і ўяўляў сабой на чырвоным полі выяву вершніка ў латах, які скача на белым кані ў правы бок; у правай руцэ вершніка паднятая ўверх шабля, а левая трымае срэбны шчыт з залатым васьміканцовым крыжам. У якасці герба горада Вільнюса герб быў уведзены ў 1845.

Пасля 1990 гістарычны герб быў адноўлены.