Герб Герцагства Латарынгскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Латарынгіі

Герб Герцагства Латарынгскага уяўляў сабой залаты шчыт з чырвоным тальмахам і трыма белымі орлікамі на ёй (d'or a la bande de gueules chargee de trois alerions d'argent). Паводле легенды, пры аблозе Іерусаліма падчас Першага крыжовага паходу (1099) Готфрыд Бульёнскі, герцаг Ніжняй Латарынгіі, убачыў на вежы Давыда трох арлоў і забіў іх адным кідком дзіды. У памяць аб гэтай падзеі ён нібы і ўзяў сабе герб, дагэтуль гэты герб захоўваецца ў якасці герба Латарынгіі ў складзе Францыі.