Герб Жамойцкага староства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Жамойцкага староства
Дэталі
Носьбіт Жамойцкае староства
Зацверджаны пасля 1566 г.

Герб Жамойцкага староства (польск.: Herb Starostwa Żmudzkiego) — геральдычны сімвал Жамойцкага староства Вялікага княства Літоўскага.

У 1411 годзе, пасля Вялікай вайны з Тэўтонскім ордэнам, паспяховай для Польшы і ВКЛ, Жамойць паводле 1-га Таруньскага міру ўвайшла ў склад ВКЛ[1]. З 1411 года вялікія князі літоўскія рэгулярна прызначалі ў Жамойць старостаў, але ў вялікакняжацкім тытуле яна называлася княствам.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У чырвоным полі чорны паўсталы мядзведзь са срэбным (часам выяўлялі залатым) ашыйнікам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Мядзведзя на гербе Жамойці звязвалі з Урсінамі, адным з легендарных арыстакратычных родаў, якія паводле падання пра Палемона перасяліліся з Італіі ў Літву, бо прозвішча роду паходзіць ад лац.: ursus (мядзведзь або мядзведжы). Аднак у Грунвальдскай бітве (1410) і на Канстанцкім царкоўным саборы (1415) жамойты ўдзельнічалі яшчэ без свайго герба, у Канстанцы яны прасілі вялікага князя Вітаўта дазволу карыстацца яго геральдыкай[2].

У 1584 годзе герольд Барташ Папроцкі ўпершыню дае апісанне герба Жамойціі — у барвовым полі чорны мядзведзь з белым ланцугом вакол шыі[3].

Мядзведзь, які стаіць на чатырох лапах, на пячатцы вялікага князя Вітаўта, які раней лічылі гербам Жамойці, аказаўся гербам Смаленскага княства, бо на пячатках вялікіх князёў Аляксандра, Жыгімонта Старога і Жыгімонта Аўгуста над мядзведзем надпіс Smoleghne (Смаленскі)[4].

На вялікім гербе Расійскай імперыі таксама выяўлялі «герб Самагіцкі» — у залатым полі «чорны, паўсталы на задніх лапах, мядзведзь, з барвянымі вачыма і языком».

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Канчаткова Жамойць увайшла ў склад ВКЛ паводле Мельніцкаму міру 1422 года
  2. Герб исторической области Жямайтия (Жмудь, Самогития). Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2022. Праверана 22 лютага 2022.
  3. Бартош Папроцкий Гербы польскага рыцарства, 1584
  4. Исторические области Литвы. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2022. Праверана 22 лютага 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]