Герб Калумбіі
| Герб Рэспублікі Калумбія | |
|---|---|
|
|
|
| Дэталі | |
| Суб’ект | Калумбія |
| Зацверджаны | 1925 |
| Заснаванне | 1925 |
Герб Калумбіі — адзін з дзяржаўных сімвалаў Калумбіі, прыняты 9 мая 1834 года, унесены нязначныя змены ў 1924 годзе.
Шчыт герба падзелены на тры часткі. У ніжняй частцы намаляваны два караблі, якія нагадваюць пра марское значэнне Калумбіі (Панамскі перашыек належаў Калумбіі да 1903 года) і пра два акіяны, у якія Калумбія мае выхад (Ціхі і Атлантычны). У сярэдняй частцы на плацінавым фоне намаляваны фрыгійскі каўпак - сімвал свабоды і імкнення да дасягнення высокіх ідэалаў. У верхняй частцы намаляваны плод граната на блакітным фоне, што нагадвае пра Новую Гранаду, вялікае віцэ-каралеўства, якое існавала раней на тэрыторыі Калумбіі. Па абодва бакі граната знаходзяцца рогі багацця, якія азначаюць прыродныя багацці краіны. Над шчытом знаходзіцца вялікі кондар, які трымае ў дзюбе аліўкавую галіну, а ў лапах - стужку з дэвізам Libertad y Orden (Свабода і Парадак). Па абодва бакі герба знаходзяцца два дзяржаўныя сцягі Калумбіі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Герб Калумбіі