Герб Калінінградскай вобласці
Герб Калінінградскай вобласці | |
---|---|
![]() |
|
Версіі | |
![]() |
|
Дэталі | |
Суб’ект | Калінінградская вобласць |
Зацверджаны | 8 чэрвеня 2006 |
Заснаванне | 8 чэрвеня 2006 |
Іншыя версіі |
![]() |
Герб Калінінградскай вобласці з'яўляецца сімвалам Калінінградскай вобласці, прыняты 8 чэрвеня 2006 года.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Герб Калінінградскай вобласці ўяўляе сабой геральдычны шчыт, падзелены на дзве часткі. У верхнім барвовым полі знаходзіцца выява сярэбранай зубчастай крапасной сцяны з адкрытый брамай і дзвюма сярэбранымі зубчастымі вежамі, што выходзяць выходзяць з сцяны. На полі шчыта паміж вежамі размешчаны вензель імператрыцы Лізаветы Пятроўны сярэдзіны XVIII стагоддзя. Ніжні хвалепадобны край шчыта блакітнага колеру абцяжараны пяццю залатымі кругамі. Герб увенчаны бурштынавай каронай і абрамлены стужкай ордэна Леніна.
Абгрунтаванне сімволікі герба Калінінграда
[правіць | правіць зыходнік]
Бурштынавая карона, з'яўляючыся сімвалам дзяржаўнасці, адначасова падкрэслівае прыналежнасць Калінінградскай вобласці да Расіі.
Стужка ордэна Леніна, якая абвівае герб, сімвалізуе працоўныя дасягненні Калінінградскай вобласці, якая была ўзнагароджана гэтым ордэнам у 1966 годзе.
Крэпасць з адкрытай брамай увасабляе ўпэўненасць, непахіснасць, гатоўнасць да абароны і, у той жа час, адкрытая брама сведчыць пра гасціннасць, сяброўскія намеры для кантактаў з блізкім і далёкім замежжам.
Вензель імператрыцы Лізаветы Пятроўны — асабісты шыфр кіраўніка дзяржавы. У дадзеным выпадку ён падкрэслівае гістарычную сувязь прыналежнасці тэрыторыі цяперашняй Калінінградскай вобласці з Расіяй з сярэдзіны XVIII стагоддзя.
Хвалепадобны край шчыта блакітнага (сіняга) колеру — сімвал прыморскай тэрыторыі, знаходжання Калінінградскай вобласці на Балтыцы.
Фігуры круглявай формы — бурштын, сімвал Калінінградскай вобласці як бурштынавага краю. У вобласці знаходзіцца найбуйнейшае ў свеце радовішча бурштыну.
Колеры герба: белы, чырвоны і сіні, — увасабляюць сабой колеры сцяга Расійскай Федэрацыі і падкрэсліваюць непарыўнасць рэгіёна з Расіяй.
Чырвонае поле шчыта — сімвал працы, жыццесцвярджальнай сілы, мужнасці, самаахвярнасці, гераізму савецкіх салдат, якія загінулі ў баях за гэту зямлю.
Сіняе (блакітнае) поле шчыта — сімвал прыгажосці, любові, міру, узнёслых памкненняў.
Золата (бурштынавыя фігуры, карона) — сімвал велічы, багацця, сталасці, трываласці, сілы.
Серабро (крэпасць) — сімвал веры і чысціні.