Герб Капаткевічаў
Выгляд
| Герб Капаткевічаў | |
|---|---|
|
|
|
| Дэталі | |
| Зацверджаны | 21 верасня 2001 |
Шчыт |
іспанскі |
| Заснаванне | 21 верасня 2001 |
| Аўтар герба | Сяргей Яўгенавіч Рассадзін |
| Ідэя герба | Сяргей Яўгенавіч Рассадзін |
Герб Капаткевічаў — герб гарадскога пасёлка Капаткевічы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 21 верасня 2001 года № 68.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]У блакітным полі іспанскага шчыта тры срэбныя размешчаны паралельна бэлькі, якія звужваюцца да нізу.
У гербе гарадскога пасёлка выкарыстаны галоўныя элементы герба Яленскіх — тры сярэбраныя бэлькі, якія звужаюцца да нізу. Яны служаць асновай і для сцяга Капаткевічаў.
Герб Капаткевічаў зацверджаны рашэннем Капаткевіцкага пасялковага Савета дэпутатаў ад 22 чэрвеня 2001 года № 31. Аўтар герба С. Я. Рассадзін[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Герб Капаткевічаў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 снежня 2021. Праверана 7 красавіка 2020.