Герб Крычава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Крычава
Дэталі
Заснаванне 18 лютага 2002

Герб Крычава — атрыманы ў 1653 г., падчас праўлення вялікага князя літоўскага Яна Казіміра. Лічыцца, што Крычаў за аснову ўзяў герб мясцовых магнатаў Шалухаў (у чырвоным полі два залатыя крыжы), мадыфікаваўшы яго: на чырвоным полі выява залатога крыжа і сярэбранага мяча.

Меч — пацвярджэнне таго, што менавіта ў Крычаве, які стаяў уздоўж межаў, адбывалася шмат бітваў. Меч характарызуе воінскія заслугі крычаўлян. Крыж — сведчанне таго, што жыхары цвёрда трымаліся сваёй старой праваслаўнай веры.

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 18 лютага 2002 г. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 82.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Крычаў [герб] // Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў: 16 -пачатак 20ст. - Мн.: Полымя, 1998. - С.178
  • Мельнікаў М. Стары Крычаў // Лен.кліч. - 1992. - 24кастр. - С.4
  • Пікарда Г. Алегарычная геральдыка Францішака Скарыны //Спадчына. - 1993.- №2. - С.64 - 65.
  • Цітоў А. Сфрагістыка і геральдыка Беларусі. - Мн.: РІВШ БДУ, 1999. - С.24,103,104.}}

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]