Герб Латвійскай ССР

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Герб Латвійскай ССР

Герб Латвійскай ССР — дзяржаўны сімвал Латвійскай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. Грунтуецца на гербе СССР. Ён уяўляе сабой малюнак сярпа і молата ў прамянях узыходзячага сонца і ў апраўленні каласоў; у верхняй частцы герба — пяціканцовая зорка; у ніжняй частцы — мора і на стужцы, якая абвівае каласы, надпісы: на латышскай мове — у цэнтры — «Latvijas PSR» і па баках — «Visu zemju proletārieši, savienojieties!» і на рускай мове — «Пролетарии всех стран, соединяйтесь!»

Герб Латвійскай ССР быў прыняты 25 жніўня 1940 урадам Латвійскай ССР, заменены ў 1990 на цяперашні герб Латвіі, які быў першапачаткова прыняты ў 1918.

Глядзіце таксама[правіць | правіць зыходнік]