Герб Малдаўскай Дэмакратычнай Рэспублікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Малдаўскай Дэмакратычнай Рэспублікі
Дэталі
Носьбіт Малдаўская Дэмакратычная Рэспубліка
Зацверджаны не зацверджаны

Герб Малдаўскай Дэмакраты́чнай Рэспу́блікі — дзяржаўны сімвал рэспублікі, разам са сцягам і гімнам. Афіцыйна не зацверджаны.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гербам Малдаўскай Дэмакратычнай Рэспублікі быў герб Бесарабскай губерні з выняткам чорна-жоўта-срэбнай аблямоўкі гербавых колераў Расійскай імперыі. Асноўны элемент герба — тарча, на якой выяўлена галава тура. Паміж рагамі якога пяціканцовая зорка, справа — ружа, злева — паўмесяц[1].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

20 кастрычніка (2 лістапада) 1917 года на З’ездзе малдаўскіх салдат у Кішынёве прынята рэзалюцыя з патрабаваннем да Усерасійскага Часовага Урада надаць Бесарабіі тэрытарыяльна-палітычную аўтаномію і абраны вярхоўны орган Бесарабіі — Рада краю (малд.: Сфатул Цэрий, рум.: Sfatul Ţării), якая пачала працу 21 лістапада (4 снежня) 1917 года. 27 сакавіка (9 красавіка) 1918 года на пасяджэнні Сфатул Цэрый за аб’яднанне Бесарабіі з Румыніяй прагаласавалі 86 са 150 дэпутатаў. Тэкст акта аб’яднання выпушчаны на асобных улётках з гербам[2]. На сцягах рэспублікі, якія выкарыстоўваліся ў пачатку 1918 года, выяўлялі герб як сінюю тарчу з буйвалавай галавой, якая суправаджалася зоркай паміж рагамі, а па баках ружай і паўмесяцам[3].

Герб МДР афіцыйна не быў зацверджаны. У архіве Кішынёва ёсць дакумент пра падрыхтоўку закона пра дзяржаўны герб і сцяг. 29 студзеня 1918 года міністр шляхоў зносін Малдаўскай рэспублікі Мікалае Н. Босіе-Кадрану на пасяджэнні Савета міністраў зрабіў вусны даклад пра патрэбу распрацоўкі праекта закона пра нацыянальны сцяг і нацыянальны герб для яго прадстаўлення ў Савет краю. Было прапанавана Міністэрству на чале з М. М. Босіе-Кадрану падрыхтаваць склад камісію для прапрацоўкі гэтага пытання. Пасля галасавання 27 сакавіка пра далучэнне да Румыніі пытанне дзяржаўных сімвалаў адпала само сабой[4].

Пасля далучэння да Румыніі была створана правінцыя Бесарабія, пазней падзеленая на 9 жудзецаў, дзе малдаўскі герб не выкарыстоўваўся. Неафіцыйна герб МДР як сімвал Малдавіі выкарыстоўваўся, напрыклад, для эмблемы Малдаўскага аўтаклуба ў Ясах.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Вспомогательные исторические дисциплины: Высшая школа, исследовательская деятельность, общественные организации : тезисы докладов и сообщений научной конференции, Москва, 27-29 января 1994 г. — М.: РГГУ, 1994 — С. 22
  2. Гербы МНР (heraldicum.ru)
  3. Mischevca V., Negrei I. Simbolurile Ţării moldovei(недаступная спасылка) — Chişinău: Elan, 2010. — 141 с. — ISBN 978-9975-66-199-7 (рум.)
  4. Silviu Andrieş-Tabac Simbolurile Republicii Democratice Moldoveneşti (1917—1918). Interpretări semantice // Tyragetia. Serie nouă. 2008, nr. 2(17), pp. 291—294. — ISSN 1857-0240. — P. 293