Перайсці да зместу

Герб Масквы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Масквы
Дэталі
Суб’ект Масква
Зацверджаны 23 лістапада 1993
Шчыт
французскі
Заснаванне 23 лістапада 1993
Іншыя элементы вобраз Георгія Пераможцы, які забівае змея

Герб Масквы — адзін з афіцыйных сімвалаў сталіцы Расійскай федэрацыі горада Масквы.

Герб Масквы ўяўляе сабой чатырохвугольны, з закругленымі ніжнімі вугламі і завостраны ва ўскрайку цёмна-чырвоны геральдычны шчыт з малюнкам разгорнутага направа ад гледача вершніка — Святога Георгія Пераможцы ў срэбных даспехах і блакітнай мантыі (плашчы), на срэбным кані са срэбнай збруяй, які паражае залатой дзідай чорнага змея.

Крытыкі герба адзначаюць, што паводле канонаў праваслаўнай царквы выява святога павінна мець німб[1][2].

Іншым недахопам лічыцца тое, што вершнік на гербе павернуты ў правы бок, што супярэчыць правілу заходнееўрапейскай геральдыкі, бо такім чынам стварае ўражанне, што чалавек на кані ўцякае ад пераследу[3].

  1. Медведев М. Георгий Победоносец: святой иконы и герой герба.. Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2012. Праверана 31 студзеня 2012.
  2. Лебедева Е. Московский герб: герой пронзает гада.. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 31 студзеня 2012.
  3. Гербы городов Российской Федерации: Из истории герба Москвы. Дата обращения: 23 августа 2009. Архивировано 3 февраля 2009 года.