Герб Мастоў
Выгляд
Герб Мастоў | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 2006 |
Шчыт |
Варажскі |
Заснаванне | 17 ліпеня 2006 |
Аўтар герба | Віктар Аляксандравіч Ляхар |
Мастак | Віктар Аляксандравіч Ляхар |
Герб Мастоў — адзін з сімвалаў горада Масты Мастоўскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455. Аўтар герба М. М. Ялінская, мастак В. А. Ляхор.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Герб уяўляе сабой перасечаны варажскі шчыт, у верхнім чырвоным полі якога намаляваны залаты мост, у ніжнім блакітным — плыт з шасці бярвёнаў сярэбранага колеру.
Мост сімвалізуе шматлікасць гэтых пабудоў у рэгіёне. А плыт паказвае на даўнюю спецыялізацыю мясцовых жыхароў, якія здаўна нарыхтоўвалі і сплаўлялі лес па Нёмане ў Гродна і далей — Коўна, Кралявец і Мемель.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2006 г. № 455.