Герб Маўрыкія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Маўрыкія

Герб Маўрыкія ўяўляе сабой падзелены на чвэрці шчыт залатога і блакітнага колераў. У правай верхняй чвэрці намаляваны старажытны карабель залатога колеру на блакітным фоне. Гэта сімвал каланізацыі астравоў еўрапейцамі. У левай верхняй чвэрці намаляваны тры пальмы на залатым фоне. Яны адлюстроўваюць трапічную прыроду астравоў. У ніжняй частцы герба намаляваны чырвоны ключ на залатым фоне і серабрыстая зорка над гарой на блакітным фоне. Яны ўвасабляюць сабой дэвіз герба: Stella Clavisque Maris Indici (па-лацінску: Зорка і ключ Індыйскага акіяна). Шчыт апраўляюць два сцяблы цукровага трыснягу, які з'яўляецца галоўнай сельскагаспадарчай культурай Маўрыкія. Шчытатрымальнікамі герба з'яўляюцца дронт і алень. Дронт - буйная нелятаючая птушка, вымерлая ў XVII стагоддзі, сімвал вострава Маўрыкій. Алень сімвалізуе замбараў, завезеных галандцамі з Явы.