Перайсці да зместу

Герб Падсвілля

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Герб Падсвілля
Дэталі
Шчыт
Іспанскі

Герб Падсвілля — герб гарадскога пасёлка Падсвілле (Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць).

У блакітным полі іспанскага шчыта са срэбным перакуленым вастрыём тры рыбіны: адна (у цэнтры) — блакітнага, дзве па краях — срэбнага колеру. Усе рыбы ўсплываючыя і выгнутыя ў выглядзе маладзіка.

Пасёлак размешчаны на берагах азёр Алаізберг і Белае. Набліжанасць да вадаёмаў перададзена ў гербе "вастрыём" – другаснай геральдычнай фігурай, якая падзяляе шчыт, рассякаючы яго, і "паглыбляе" верхнюю частку, а таксама адлюстраваннем трох рыбін процілеглых колераў на срэбным і блакітным полі. Рыбы і іншыя насельнікі падводнага свету даволі часта сустракаюцца як у гістарычнай, так і сучаснай тэрытарыяльнай геральдыцы. У гербе 1582 года польскага горада Сураж-Падляшскі адлюстраваны карп, у гербе 1845 года літоўскага горада Свянцяны – дзве срэбныя сялявы, у гербе расійскага Саратава – тры сцерлядзі.

Паўзуновыя, рыбы, насякомыя і земнаводныя прылічваюцца да натуральных негеральдычных фігур. У той жа час рыба з'яўляецца адным з важнейшых сімвалаў хрысціянства. Тры рыбіны ў гербе Падсвілля ўвасабляюць не толькі прыродную адметнасць мясціны, але і розныя плыні хрысціянства. Прадстаўнікі трох з іх здавён жывуць у гэтым рэгіёне.

Аўтар герба М. М. Елінская, мастак А. У. Леўчык.

  • г. п. Падсвілле Віцебскага раёна // Адамушка У. І. Геральдычны вянок Віцебшчыны / У. І. Адамушка, М. М. Елінская, С. В. Рублеўскі. — Віцебск: Віцеб. абл. друк., 2010. — С. 65.